пятница, 20 мая 2016 г.

Пасяджэнне савета гісторыка-краязнаўчага музея “Светач” ад 18 мая 2016 года

   Пратакол  №4

пасяджэння  савета народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Светач”

                                                                                                                ад 18 мая2016 года
Павестка дня
1.Аб   падвядзенні вынікаў конкурса “Знаходка года”
2.Аб правядзенні выставы “Дзівосы роднай прыроды”

 По-першаму пытанню слухалі Сідорка Л.Б., якая адзначыла, што ў ходзе конкурса “Знаходка года” на ўлік у музеі пастаўлена 112 экспанатаў. Актыўны ўдзел прынялі вучні, бацькі і настаўнікі. Неабходна адзначыць зацікаўленасць у правядзенні конкурса і саміх членаў савета музея.
 Выступіла старшыня  савета музея Капылец Анастасія, якая пазнаёміла з самымі цікавымі экспататамі, якія паступілі ў экспазіцыю музея “Светач”. Сярод экспанатаў кніжка 1909г. “Русский вестник”, цацкі: Снягурачка і плюшавы Мішка,  салдацкая каска, спражка і гільза ад снарада, качалка зробленае з дрэва бярозы, кавалачак цэглы з надпісам, ручнікі, фотаздамкі 50-ых гадоў 20 ст., прас 70-ыя гг.20ст і іншыя.
Пастанавілі
1.      Лічыць пераможцам конкурса “Знаходка года” Валяўка Ягора. Адзначыць яго даследчую дзейнасць па вывучэнню гісторыі прадметаў, якія прадстаўлены на конкурс.
2.      Адзначыць актыўны ўдзел у конкурсе наступных вучняў: Тыбулевіч Дар’я, Пачабыт Паліна, Пасюк Кірыл, Губар Аляксандра, Маўчун Юлія.
3.      Уручыць вучням пераможцам конкурсу падзячныя пісьмы і каштоўныя падарункі.

Па -другому пытанню “Аб правядзенні выставы “Дзівосы роднай прыроды” слухалі Сідорка Л.Б., якая адзначыла , што ў школе актыўна працуе лясніцтва, распрацаваны экалагічны маршрут, вучні разам з настаўнікамі сабралі цікавы матэрыял аб прыродзе Зэльвеншчыны. Лічыцца мэтазгодным у наступным навучальным годзе зрабіць выставу “Дзівосы роднай прыроды”.   Саброны матэрыял можна папоўніць, так як наперадзе летнія канікулы. Прапанавана членам савета музея правесці пошукавую дзейнасць у наступных накірунках:
-          легенды, паданні, прыказкі і прымаўкі  роднага краю;
-          помнікі прыроды Зэльвеншчыны;
-          вырабы з  прыродных матэрыялаў;
-          “Застыўшы кадр”-фотаздымкі;
-          людзі, якія звязалі свой лёс з справай аберагаць прыроду;
Пастанавілі
1. У перыяд летніх канікул арганізаваць  пошукавую дзейнасць  па падрыхтоўцы да выставы “Дзівосы прыроды” у наступных намінацыях:
-          легенды, паданні, прыказкі і прымаўкі  роднага краю;( адказная Прахарэнкава Таццяна)
-          помнікі прыроды Зэльвеншчыны; (адказная Бокій Ксенія, Тыбулевіч Даша)
-          вырабы з  прыродных матэрыялаў;(адказныя Жамойціна Каця, Валяўка Ягор)
-          “Застыўшы кадр”-фотаздымкі; ( адказныя Александровіч Антон, Макарэвіч Максім)
-          людзі, якія звязалі свой лёс  са справай аберагаць прыроду; (адказныя Капылец Анастасія)
2. Сабраныя матэрыялы прадаставіць да 15 жніўня 2016 года.

Старшыня   савета музея                                                      А. Капылец




Выстава "Зэльвеншчына - спартыўная"

   Напярэдадні летніх  канікул саветам  народнага музея “Светач” школы №3 арганізавана выстава “Зэльвеншчына – спартыўная”.    Вучні школы спачатку пазнаёміліся з лекцыяй-прэзентацыяй, а затым наведалі адпаведную выставу ў музеі.
 Даведаліся, што зэльвеншчына багата сваімі спартыўнымі традыцыямі.  Так  Зэльва радзіма алімпійскай чэміпёнкі Ядвігі Марко - Ксянжковай. Нарадзілася  Ядвіга ў 1939 годзе. Волей лёсу апынулася ў  Польшчы. Стала выдатнай валейбалісткай. На працягу многіх гадоў уваходзіла  ў склад нацыянальнай зборнай  Польшчы. Першым значным дасягненнем каманды ў 60-ыя была  бронзавая медаль на алімпійскіх гульнях у Токіо. На гэтых гульнях валейбол  быў ўпершыню ўключаны  ў алімпійскую праграму.  У зборнай камандзе  Польшчы па валейболу Ядвіга змагалася  з 1959-1969 годы. На сусветных спаборніцтвах у 1960 годзе нават атрымала тытул “Міс чэмпіяната  свету”.
  Сёння зэльвенцы павінны ганарыцца спартыўнымі дасягненнямі братоў Лявона і Вячаслаў Карозы, Мікалая Дожына, які ў 70-ыя гады 20 ст. становіцца прызёрам усесаюзнай спартакіяды вучняў у Казахстане.
  Развіццё спартыўных  дасягненняў немагчыма без працы мудрага і таленавітага настаўніка, трэнера. Прадстаўленыя фотаздымкі, узнагароды адлюстравалі працоўны шлях настаўніцы фізічнага выхавання Тукальскай Ірыны Станіславаўны. З прыходам яе ў школу  больш адчувальнымі сталі вынікі і ў дзяўчат, асабліва па гімнастыцы і валейболу.
    У 1967г. пачала працаваць Зэльвенская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа (ДзЮСШ). Былі адкрыты секцыі па гандболу, фехтаванню, футболу, лёгкай атлетыцы і веславанню на байдарках і каноэ. З цікавасцю вучні разглядалі плакат, які быў прысвечаны 30-годдзю адкрыцця ДзЮСШ.  Адным з трэнераў школы быў Леанід Прятровіч Ган.  У 1959г. пасля заканчэння тэхнікума фізічнай культуры  ён  накіраваны на працу ў Зэльвенскую СШ. Значных паспехаў  пад яго кіраўніцтвам дасягнулі гандбалісты. Так, Уладзімір Міхута стаў чэмпіёнам свету сярод юніёраў у Даніі ў 1979г., Валерый Цівунчык - чэмпіён свету сярод юніёраў у Фінляндыі ў 1983г., Сяргей Варабей і Мікалай Крамнік – чэмпіёнамі Савецкага Саюза сярод сельскіх спартсменаў. Праца Леаніда Пятровіча  мела высокую адзнаку, у 1980-ым годзе яму прысвоена званне “Заслужаны трэнер БССР”.  Яго падапечнаму Міхаілу Міхуце ў 2002г. прысвоена званне майстра спорту, і разам з Віктарам Віннікам ён з’яўляўся  членам пастаяннага складу нацыянальнай каманды  Рэспублікі Беларусь па гандболу.
   Гонар Зэльвы  - Васілеўскай Наталля, якая з’яўляецца членам зборнай каманды Беларусі па гандболу, чэмпіёнам рэспублікі  ў складзе каманды “Гараднічанка”. У 2015г. Наталля прыязжала ў Зэльву.  Пад час сустрэчы з юнымі спарцменамі  падарыла сваю спартыўную  футболку з аўтографам (усё прадстаўлена ў экспазіцыі).
 Трэнеру С.У.Путрэшы (секцыя футбола) таксама ўдалося наладзіць паспяховую работу з выхаванцамі і дабіцца значных вынікаў: Мікалай Буцько стаў бронзавым прызёрам Рэспубліканскай спартакіяды; Валерый Логінаў  - сярэбраным прызёрам чэмпіянату СССР; Віктар Юйко -прызёрам і пераможцам абласных, рэспубліканскіх і ўсесаюзных першынстваў, уладальнікам кубка Рэспублікі Беларусь у складзе Гродзенскага  “Нёмана”.
Дзмітрый Агароднік з’яўляўся  членам нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па футболу, выступаў за  “Зяніт” (Пецярбург). У экспазіцыі размешчаны футбольны мяч клуба, дзе ёсць і здымак Дз. Агародніка.

  Новы стымул атрымала спартыўнае жыццё пасля ўводу галоўнай спартыўнай арэны Зэльвеншчыны – стадыёна  у пачатку 1970-ых гадоў. Тут праводзіліся значныя спартыўныя спаборніцтвы, сярод іх  спаборніцтвы па футболу на прыз Героя Сацыялістычнай Працы Жамойціна Аляксандра Адольфавіча. На працягу апошніх гадоў каманда па футболу займае прызавыя месцы ў першынстве вобласці. Каманда “Энергія” стала ў 2016 годзе чэмпіёнам Гродзенскай вобласці па мінфутболу. У яе  скаладзе і нашы былыя выпускнікі: Кілейка Сяргей, Сай Дзмітрый, Аліеў Ілля, Арочка Генадзь… Сай Дзмітрый  з’ўляецца членам дубліруючага саставу  каманды “Неман”.

  Наведвальнікі змаглі патрымаць у руках  форму ўратара, убачыць узнагароды, фотаздымкі, вымпелы, атрыбуты спартыўных спаборніцтваў. Даведаліся, што ў 70-80 гады вучні здавалі нормы ГПА і адпаведна дасягненняў ім уручалісяя значкі. На выставе прадстаўлены экспанаты звязаныя з алімпіядай у Маскве, узнагароды вучняў школы.

Савет музея дзякуе  за дапамогу ў арганізацыі выставы: Сай Св.Г., Дзерачэніка Ул.Ст., Галаско Г. А , Тукальскай Ір.С., Путрэша С.У.




четверг, 19 мая 2016 г.

Члены совета музея Копылец Анастасия, Янукович Антон приняли участие в районной игре "Зарница". В номинации "Свеча памяти" они представили воспоминания Захарчук Марии Александровны, Верстака Анатолия Станиславовича. От имени своих героев рассказали о том, как им запомнились первые страшные дни начала Великой Отечественной войны.
 6 мая 2016 года перед учащимися СШ №3 выступил протоиерей Дионисий Пясецкий, руководитель Координационного центра Белорусской Православной Церкви по противодействию наркомании и алкоголизму в честь св. муч. Вонифатия с лекцией по профилактике алкоголизма и наркомании. Затем он посетил народный музей "Светоч". После экскурсии в книге отзывов посетителей музея протоиерей оставил следующую запись: "Замечательные пособия для подрастающего поколения по истории родного края."
    15 апреля 2016 года на базе средней школы №3 г. п. Зельва состоялось методическое заседание руководителей школьных музеев и турорганизаторов. Перед учениками выступил настоятель Зельвенской Свято-Троицкой церкви протоиерей Георгий Суботковский, который познакомил с особенностями экологического воспитания молодых прихожан.                                                                                                                                                                 

    Руководитель РЦТК Духтик Валентина Ивановна проанализировала работу в 2015-2016 учебном году и наметила основные направления на летний оздоровительный период. 

Участники методического объединения посетили народный музей "Светоч", руководитель которого Сидорко Лилия Борисовна поделилась опытом работы  по гражданско-патриотическому воспитанию учащихся. Обратила особое внимание на интерактивные формы и методы работы. 



вторник, 17 мая 2016 г.

Переписка музея "Светоч" с родственниками ветеранов Великой Отечественной Войны.


     Музей "Светоч" ведет  переписку с дочерью ветерана Великой Отечественной Войны, похороненного  на территории Зельвы Зайцевой Ларисой Васильевной. Результатом переписки стала статья, размещенная в районной газете "Праца" от 31 октября 2015 года под названием "Помнік з зорачкай ля шашы":

«Помнік з зорачкай ля шашы
На старых могілках ля шашы ёсць сціплы помнік. Тут пахаваны Зайцаў Васіль  Сямёнавіч. Мала хто з сёняшніх жыхароў Зэльвы можа штосьці расказаць пра чалавека, які свой апошні прытулак знайшоў на зэльвенскай зямлі.
 Хто ён Зайцаў Васіль Сямёнавіч?
Нарадзіўся Васіль Сямёнавіч  на курскай зямлі ў вёсцы Лутажнава  ў 1920 годзе. На жаль, пра яго дзяцінства ў нас адсутнічаюць звесткі. У 1938-1939 гадах ён  электразваршчык металургічнага завода ў горадзе Варашылаўску, затым працуе  ў Віцебску. Набліжаўся 1941 год. У маі  маладога юнака прызвалі ў рады Чырвонац Арміі  радавым  503 інжынернага  батальёна, які размяшчаўся  ў мястэчку  Рось. Тут, на беларускай зямлі,  сустрэў вайну.  Пачынаюцца кровапралітныя баі, адступленне ў складзе 44 стралковага палка Заходняга фронта.
2 верасня 1941 года  Зайцаў В.С. трапляе ў палон. Часовы канцлагер на тэрыторыі Чарнігаўскай вобласці. Адзіная думка ў галаве: “Як збегчы?”. Задуманае ўдалося ажыццявіць праз два тыдні. 16 верасня Васіль ужо крочыць ляснымі сцежкамі на усход. Перайсці лінію фронта не ўдалося. Ідуць баі пад Масквой.  Зіму 1941-1942 года праводзіць, хаваючыся ў лясных хутарах на тэрыторыі Чарнігаўскай, Гомельскай, Мінскай, Магілёўскай абласцей. У гэты час партызанскі рух на Беларусі пачынае набіраць размах. Уліваецца ў партызанскія рады і  Васіль Сямёнавіч. З  сакавіка 1942 года ён  радавы  208 Чырвонапартызанскага палка ім. Сталіна,  які дзейнічаў  на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.
З награднога ліста:”3.08. 1943 года во время разгрома отрядом железнодорожного полотна в районе Рогочёв-Быхов т.Зайцев, будучи проводником, особенно отличился в выполнении этой сложной боевой операции. Являясь командиром отделения, т. Зайцев участвовал во многих боях, в бою смел, выдержан и инициативен, кроме того, является участником спуска двух вражеских эшелонов с техникой и живой силой врага. Тов. Зайцев достоин правительственной награды ордена Красной Звезды.”
Па прыказу Беларускага штаба партызанскага руху, полк імя Сталіна ў снежні 1943 года выступіў у тыл ворага. Пераадолеўшы 600 кіламетраў, прыступіў да выканання баявой задачы ў раёне Целяхан Пінскай вобласці. Партызаны грамілі варожыя гарнізоны, ажыццяўлялі дыверсіі, знішчалі акупантаў. Так у  сакавіку 1944 года полк атакаваў  аўтакалону ворага і спаліў мост  на дарозе Лагішын- Целяханы. 23 чэрвеня з пачаткам аперацыі “Багратыён”  разграміў варожую часць, якая спынілася ў вёсцы Батава Лагішынскага раёна. За пяць месяцаў полк правёў 30 баёў з фашыстамі, пусціў пад адхон 4 варожыя эшалоны.  Безумоўна, ва усіх аперацыях, праведзеных партызанамі, удзельнічаў і Зайцаў В.С. З награднога ліста Васіля Сямёнавіча:“Особо отличилсяпри разгроме железнодорожной станции Парохонск 7.7.1944г. Будучи командиром отделения, первым ворвался в укрепления противника… В этом бою был убит командир взвода Дынников, тов. Зайцев принял командование взводом и повёл его в наступление. Взвод обеспечил нормальную работу подрывникам по взрыву железнодорожного полотна, было сожжено 6 автомашин с военным грузом… За доблесть и героизм проявленный в борьбе с противникомт. Зайцев В.С. представляется к правительственной награде  - ордену “Красной Звезды”.
Баявыя дзеянні працягваліся, набліжалася доўгачаканае вызваленне беларускай зямлі. Прайшоўшы ўсе ліхалецці ваенных гадоў, Васіль Міхайлавіч быў верны адной мэце – біць ворага. Хутка ў штаб накіроўваецца новы наградны ліст. “За время пребывания в партизанском полку от ручного пулемётчика вырос в смелого, находчивого и дисциплинированного командира взвода…9.7.1944г.в крупном бою м. Логишин его взвод выбил из первой линии обороны противника и первым ворвался в деревню. При эвакуации раненых с поля боя  взвод зачищал огневые точки. За смелость и упорство в бою с немецкими ордами т. Зайцев представляется к правительственной награде. Медаль “Партизан Отечественной войны 1 степени”
У ліпені 1944 года Беларусь была вызвалена. Неабходна было аднаўляць разбураную гаспадарку. Маладога юнака накіроўваюць працаваць інструктарам Докшыцкага райкама партыі, затым  ён слухач школы прапагандыстаў пры ЦК КПБ у горадзе Мінску.
У 1946 годзе  вяртаецца  на ваўкавыскую зямлю, туды, дзе сустрэў пачатак вайны, але цяпер  пачынаецца мірная дзейнасць  на ніве асветы.  Працуе дырэктарам Мсцібаўскай сямігодкі, Роскай сярэдняй школы.
 Са студзеня 1955 года  Зайцаў В.С. загадчык аддзела народнай адукацыі Зэльвенскага раёна.  З ўспамінаў былой настаўніцы Востраўскай сямігодкі Захарчук М. А.: “ У школу завітаў загадчык аддзела адукацыі, гэта быў высокі, ваеннай выпраўкі чалавек, але ён мне нагадаў А.С. Макарэнку. Наведаў  урок у маім першым класе. Гутарыў з дзецьмі. Задаволены быў іх адказамі. Кідалася яго тактоўнасць і сціпласць. Пажадаў поспехаў у працы.”
9 верасня 1955 года Васіля Сямёнавіча не стала…  
Жонка ветэрана Лідзія Афанасьеўна перадае ўсе узнагароды мужа ў раённы камісарыят. Гэта два ордэны “Красного Знамени ”№298384і ”Красной Звезды”№801504, медалі”Партизану Отечественной войны II степени” і “За победу над Германией”
На жаль,  мы не ведаем, дзе знаходяцца ўзнагароды Васіля Сямёнавіча. Дачка  ветэрана Ларыса Васільемна імкнецца ўстанавіць іх месцазнаходжанне. Магчыма, хтосьці з чытачоў газеты “Праца” валодае нейкай інфармацыяй аб лёсе ўзнагарод героя.
Наш абавязак  -  не толькі помніць радавых Перамогі, але шанаваць тых, хто не шкадаваў свайго жыцця дзеля вялікай мэты - свабоды.  Ім не пастаўлены грандыёзныя  асабістыя помнікі,  на іх апошнім месцы прытулку -   толькі сціплыя зорачкі.
Мы паважаем сваіх продкаў. Захоўваем памяць пра іх. Набліжаецца дзень, калі  пойдзем ушаноўваць памяць сваіх родных. Але  не да кожнай магілкі пакладуць кветкі. Хацелася  б, каб зяльвяне завіталі  да помніка  з зорачкай ля шашы.

   Кіраўнік музея “Светач” СШ №3    Лілія Сідорка»

Учащиеся школы, члены совета музея ведут шефство над могилой Зайцева Василия Семеновича. 

     Изучению боевого пути 169-й Рогачевской дивизии орденов Суворова и Кутузова содействует переписка с Долининой Марией Александровной, которая является родственницей освобождавшего Зельву в июле 1944 года Долинина Мартина Михайловича. Материалы переписки легли в основу статьи, опубликованной в районной газете «Праца»  от 13 апреля 2016 года под названием «ВЕРОЙ И ПРАВДОЙ СЛУЖИЛ ОТЕЧЕСТВУ»:


"ВЕРОЙ И ПРАВДОЙ СЛУЖИЛ ЧЕЛОВЕК

Изучая документы о 169-ой Рогачёвской дивизии, которые находятся в фондах волковысскогоисторико-краеведческого  музея им.Багратиона, я обратила  внимание на карты боевого пути дивизии.  Они  были сделаны  «от руки», с соблюдением всех  масштабов, с указанием направлений наступления полков и дивизий.  Такие  карты боевых действий мог создать только человек, который сам принимал участие в   событиях.  Ответ  стал очевидным через некоторое время. Точно такие карты- схемы  прислала к нам в музей  Долинина М.А., невестка человека, рукой которого и были составлены все эти документы – Долинина Мартина Михайловича.
Кто же он –Долинин Мартин Михайлович?Читая газетные статьи, вглядываясь в лицо на фотографии этого человека, невольно думаешь,что он прошёл через  жестокие бои  и тяжёлые утраты. Много раз, не страшась смерти, выполнял рискованные задания, ходил  в разведку и атаки. В сорок пятом с Победой вернулся домой и, по-прежнему верный воинскому долгу, верой и правдой служил свому Отечеству.  В жизни ему доводилось непросто. Но всякий раз  трудился на совесть, растил детей и внуков, чтил своих боевых товарищей.
Мартин Михайлович родился в Горьковской области. До войны успелокончить техникум и поработать на Горьковском автозаводе. 17 сентября 1939 года призван в армию. Войну встретил курсантом Хабаровского пехотного училища. В свой первый бой вступил в разгар Московской битвы 1 декабря 1941 года  в районе деревни Алабушево. Ранен под  Гжатском, а затем был контужен. Всё пришлось испытать на боевом пути: и радость наступления, и горести обороны, и  тяжёлые бои в окружении. В период боёв по освобождению Беларуси Долинин М.М. –начальник разведки 169-ой стрелковой дивизии, которая была основана ещё в период Гражданской войны. Великую Отечественную войну встретила на территории Западной Украины. Гордое звание “Рогачёвская” дивизия получила за взятие Рогачёва. Всему личному составу дивизии, в том числе и Мартину Михайловичу, Приказом Верховного Главнокомандующего Маршала Советского Союза тов. Сталина  24 февраля 1944г. была объявлена благодарность.
          Проявляя чудеса героизма  вместе со своими однополчанами, Мартин Михаилович освобождал Беларусь. И впереди наступающих частей всегда шла разведка. Из  личного письмакомандира 169-ой дивизии Верёвкина Ф.А.  Долинину М.М.:“Совершая фарсированный марш… дивизия в районе деревни Низ на реке Щара вошла в непосредственное соприкосновение с главными силами противника ис боями продвигалась на запад. Овладела д. Костровичи, Байки, М.Голынка, Пруд, Кабаки, Старая Весь.
В ночь на 12.7. 1944г. дивизия стремительтным  ночным  штурмом овладела м. Зельва. В упорных боях с 12 по14.7.44г. западнее м.Зельва в раёнах населённых пунктов Горавичи и Холстово части дивизии нанесли противнику большие потери, а затем, измотав его силы,  решительно перешли в наступление и, преодолев сопротивление немцев, с хода овладели г.Волковыск…
 Зельву освобождала наша дивизия, и вчастности 556сп, и больше там ни одной дивизии не было. Мы с Вами (Долининым М.М.)  были 200-300 метров от реки в выемке дороги, нас обстреливала артиллерия противника, а мы наблюдали за переправой и вели  бой за Зельву…”
Из наградного листа от 14 июля 1944 года “11 июля 1944г. в боях за местечко Зельва Барановичской области тов.Долинин приложил много усилий в организации разведки сил противника, отходящего в направлении населённого пункта.
Находясь в 434сп в период к подготовке к отаке, беря на себя инициативу, ввёл в местечко Зельва 2 стрелковую роту в стык между обороняющимися подразделениями противника и внезапной атакой, наводя панику в его тылу, обеспечил успешное выполнение поставленной задачи. Лично во время боя находился вбоевых порядках…
За образцовую постановку разведки сил противника и проявленное личное мужество и отвагу в боях снемецкими захватчиками достоин правительственной награды орден “Красное Знамя”…
Командир 169СРД  полковник   Верёвкин”
13 августа 1944 г. Долинин М.А. был награждён орденом “Красного Знамени”.
 Мартин Михайлович, как участник боёв по освобождению Беларуси,  оставил много воспоминаний  об этом периоде своей жизни.Читая газетные  статьи о событиях тех лет, обращаешь внимание, что  начальник разведки 169-ой Рогачёвской дивизии много рассказывает о подвигах своих подчинённых, но только не о себе. Его герои: капитан Яковлев, лейтенант Янчук, сержант Буланов, младшие сержанты Козлов,Андрюков, рядовые красноармейцы Лузин и Константинов, пулемётчик Акопжанов и многие другие. А вот так он описывает боевые качества  командира полка Качура Петра Васильевича :“Смелость ,отвага, решительность – вот характерные черты этого человека”.
И только скупые строки из дневника героя дают немалую информацию для размышления о том,  в каких  боевых ситуациях побывал  Мартин Михайлович. ” 8июля 1944г. Мы в Западной Белоруссии.  Дивизия идётна освобождение Волковыска. На переправе через реку Щара попали под бомбёжку. Славно выкупались , но выбрались…”
В июне 1944 года, когда шли бои на территории Беларуси, майор Долинин принял ещё одно важное решение. Он женился на хохотушке, красавице из полка связи Ольге. Что они испытывали во время такого важного решения…? Ведь каждый из них знал, что очередной бой мог стать последним. Мартин Михайлович дойдёт до Берлина и именно ей,Ольге, будет отправлено письмо, которое через годы, на каждый праздник Победы семья читает как великую реликвию.
«9 мая 1945г.Ольчик, родная моя, здравствуй!
С победой дорогая, с радостью, счастьем! Любимая моя, нет слов, чтобы описать волнующие чувства. Совершилось то, чего ждал с нетерпением весь мир, все человечество. Война с Германией окончена. Мы победили. Наше правое дело снова восторжествовало. Всех счастливее в мире – это я. Мне просто повезло. Сколько раз я был на волосок от смерти. И думал ли я, когда вступал в бой под Москвой в декабре 1941 г., что доживу до счастливейшего дня победы? Конечно, нет. 7 мая, перед самым окончанием войны, на Эльбе меня снова было настигла неприятность. Еще бы 2-3 минуты  – и я погиб, 20-25м. отделяли меня от немцев. Оля, обо всем расскажу при встрече. Сейчас я просто ликую, волнуюсь и ничего не могу слаженно описать. Хочется рассказать тебе многое.
 Ясно одно: война кончена, я остался жив. А это самое лучшее, самое главное.
Сейчас пока отдыхаем...  Оля, как хочется снова встретиться с тобой, с нашим сыном…Любящий тебя Мартин».
В июне 1946года майор Долинин был переведён на службу в г.Гродно. В послевоенные годы Мартин Михайлович служил военным советником в Албании, удостоен высшей награды этой страны. После увольнения из Вооружённых Сил  подполковник запаса ещё работал в областном военкомате, вёл кадровые вопросы. Много выступал    на предприятиях, в вузах, школах, поддерживал связь с боевыми товарищами. В июле 1984 года Зельвенская земля радушно встречала тех, кто её освобождал  сорок лет назад. Среди них был Мартин Михайлович. Ветеран часто вспоминал эту встречу и сравнивал  Зельвенщину 80-ых  с той, опалённой войной 1944года.
Жизненный путь Долинина Мартина Михайловича  – это пример стойкости и героизма, патриотизма и силы народной веры.
Руководитель народного
 историко-краеведческого музея
 «Светоч» СШ№3 г.п. Зельва
Лилия Сидорко"
Белорусский язык
Английский язык