вторник, 26 декабря 2017 г.

Фотавыстава "Навагодні калейдаскоп"

21 снежня ў музеі “Светач” адкрылася фотавыстава “Навагодні калейдаскоп”, якая будзе працаваць да 28.01.2018г.

Музей можна наведаць падчас зімовых канікул.



понедельник, 4 декабря 2017 г.

Выстава "Беларускае вяселле"

         З 28 лістапада ў музеі «Светач» пачала працаваць новая выстава «Беларускае вяселле», якая прысвечана народным традыцыям, а таксама да 100-годдзя заснавання органаў ЗАГСа. Для малодшых класаў арганізавана экскурсія ў музей, якая суправаджаецца гульнямі. Падчас наведвання музея, для вучняў сярэдняга і старэйшага звяна мы прапануем лекцыю-прэзентацыю, якая адпавядае прапанаванай тэме, экскурсію і народныя гульні, якімі суправаджалася беларускае вяселле. 

 7 снежня адбудзецца сустрэча з загадчыкам аддзела ЗАГС Зэльвенскага райвыканкама Агей А.У.

Выстава будзе працаваць да 23 снежня. Сардэчна запрашаем.







понедельник, 27 ноября 2017 г.

25 ноября музей «Светоч» посетили учащиеся Голынковской средней школы и Слонимского районного экологического центра детей и молодежи.

понедельник, 30 октября 2017 г.

Навіны музея "Светач"

10.10.2017 г. адкрылася выстава вясковага адзення 30 – 60 гг. ХХ ст., на якой прадстаўлены світкі, андаракі, хусткі, боты, лапці, галіфэ, фрэнчы і г. д.
  
12.10.2017 г. музей “Светач” наведалі ўдзельнікі абласнога семінару, свае ўражанні яны пакінулі ў кнізе наведвальнікаў.


19.10.2017 г. музей наведалі вучні Зэльвенскай санаторнай школы-інтэрнат.

20.10.2017 г. музей наведаў пісьменнік Мікалай Андрэевіч Чаркашын.



27.10.2017 г. сваю кнігу музею падарыў былы вучань школы доктар медыцынскіх навук, прафесар Дзмітрый Фёдаравіч Хворык з асабістым подпісам.

пятница, 6 октября 2017 г.

Напярэдадні свята Кастрычніцкай рэвалюцыі музей “Светач” прапануе пазнаёміцца з новай выставай “Водгукі Кастрычніцкай рэвалюцыі”. У экспазіцыі размешчаны фотаздымкі ўдзельнікаў рэвалюцыі, дакументы, паштоўкі, значкі. Можна праслухаць запіс прамоў У.І. Леніна.

Выстава будзе працаваць да 10.11.2017г.


четверг, 5 октября 2017 г.

5 кастрычніка школьны музей наведалі вучні 1 “Б” класа. Вялікая колькасць пытанняў, захапленне і здзіўленне ўвесь час суправаджалі экскурсію.




среда, 27 сентября 2017 г.

      27 сентября школьный музей посетили учащиеся 1 «А» класса. Экскурсия вызвала огромное количество вопросов у первоклассников: что? где? почему? Интерес усилился, когда ребята увидели детскую фотографию своего педагога Твёрдой Т.В. (экспозиция «Все мы родом из детства»).




Выстава "Усе мы родам з дзяцінства"

“Усе мы родам з дзяцінства”. Пад такой назвай напярэдадні Дня настаўніка пачала працаваць выстава ў сярэдняй школе №3. Асаблівасць гэтай выставы заключаецца ў тым, што на ёй размешчаны дзіцячыя фотаздымкі настаўнікаў школы.
Ствараючы выставу, мы спадзяваліся на тое, што яна дапаможа вучням глыбей пазнаць сваіх настаўнікаў. Педагогі, у сваю чаргу, успомняць дзяцінства і, магчыма, з большым паразуменнем будуць адносіцца да сваіх выхаванцаў.
На нашу думку, выстава – гэта крок насустрач да ўзаемапавагі і творчасці, плённай працы.
Размешчаныя фотаздымкі не падпісаны, і кожны мае свой нумар. Задача вучняў - адгадаць, каму ён належыць. Той, хто жадае, можа прыняць удзел у своеасаблівым конкурсе “Пазнай свайго настаўніка”. Для гэтага неабходна апусціць картку з падпісаным прозвішчам і імем педагога пад тым ці іншым нумарам. А таксама пакінуць свой каментар на сайце музея.

Выстава дзейнічае да 6 кастрычніка.Вынікі конкурсу будуць падведзены саветам музея. 





среда, 20 сентября 2017 г.

Заочное путешествие "Полоцк. Через века"

В рамках недели белорусского языка и литературы советом музея подготовлено заочное путешествие по древнему Полоцку – столице белорусской письменности и печати - “Полоцк. Через века”. Впервые перед учениками выступили с презентацией новые экскурсоводы.



Пасяджэнне савета музея

На першым пасяджэнні савета музея "Светач" быў абраны яго новы склад.                      Членамі савета музея сталі:Духцік В.І., Рудая А.М.,Рагоўская Н.А., Лабовіч І.А., Сідорка Л.Б., Капылец Анастасія, Прахарэнкава Таццяна, Семяняка Іван, Сакалоў Ілля, Кароза Насця, Кароза Ліза, Патаповіч Насця, Хвядук Даша, Юркевіч Каця, Пачабыт Паліна, Пацкевіч Насця, Лазко Даніла, Пасюк Дамініка, Лескевіч Яўгенія.         Былі зацверджаны пошукавыя заданні:Пошукавыя заданні класным калектывам:-         “Дзяцінства абпаленае вайной”- 10, 6, 5-ыя класы;
-         “Ад Чырвонай Арміі да Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь”- 9, 7 класы;
-       “Абрады і традыцыі” – 11, 8 класы
 

понедельник, 4 сентября 2017 г.

Экспазіцыя "Свет беларускай кнігі"

У Дзень ведаў да першага ўрока “Беларусь – мая Айчына!” саветам музея была падрыхтавана экспазіцыя ў музеі “Свет беларускай кнігі”.  Сярод экспанатаў – другое выданне зборніка Я. Купалы “Шляхам жыцця” (1923г.) Цікавасць выклікалі паведамленні аб гісторыі ўзнікнення кнігі і відэаролік пра развіццё кнігавыдавецкай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі.


вторник, 8 августа 2017 г.

Несмотря на школьные летние каникулы, двери нашего музея не закрываются для посетителей. 7 августа 2017 года музей посетила группа детей из 18 человек, находящихся в летнем палаточном лагере "Меридиан" г.Волковыска. Во время проведения экскурсии большое внимание детей привлекли значки советской эпохи, солдатский котелок с автографом, кульбака и многие другие уникальные экспонаты.





З 31 ліпеня да 4 жніўня 2017 года на базе УА “Дзяржаўная сярэдняя школа №3 г.п.Зэльва” дзейнічаў гісторыка-археалагічны атрад “Юны археолаг” пад кіраўніцтвам дацэнта Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Юрэцкага Станіслава Сцяпанавіча.
 Члены савета народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Светач” удзельнічалі ў археалагічных раскопках і зборы матэрыялу для правядзення навуковых даследаванняў. 





понедельник, 7 августа 2017 г.

4 августа 2017 года народный историко-краеведческий музей «Светоч» посетило 26 воспитанников пришкольного лагеря «Весёлые ребята» из отряда «Одуванчики». Ребята внимательно слушали экскурсовода,  с интересом рассматривали экспонаты и говорили о том, что с удовольствием будут посещать музей.  



среда, 31 мая 2017 г.

24 мая адбылося пасяджэнне савета гісторыка-краязнаўчага музея “Светач”.

Пераможцам конкурсу “Знаходка года” вызначана вучаніца 10класа Дунецкая Людміла.
Адзначаны знаходкі вучняў школы: Прахарэнкавай Таццяны, Мінца Уладзіслава, Самахвал Ганны, Лазко Данііла, Савосіка Аляксея. Усім пераможцам уручаны дыпломы і падарункі.
Выказана падзяка за актыўны ўдзел у конкурсе “Знаходка года” наступным вучням:
1.     Сурага Юліі;
2.     Агееву Яўгенію;
3.     Верстаку Кірылу;
4.     Губар Аляксандры;
5.     Марудавай Таццяне;
6.     Паўтараку Антону;
7.     Каўзаловічу Арцёму;
8.     Каліноўскай Таццяне;
9.     Буткевіч Дар’і;
10.         Нядзвецкай Паліне;
11.         Пачабыт Паліне;
12.         Свірыдовічу Аляксею;
13.         Філіпенка Сняжане;
14.         Карозе Елізавеце;
15.         Горлаву Кірылу;
16.         Жукоўскаму Аляксандру.
1
1   

вторник, 30 мая 2017 г.

Музей “Светач” наведалі старшыня райвыканкама Пальчыс Я. С. і загадчык аддзела адукацыі, спорту і турызму Лойка С. М. Кіраўнік музея Сідорка Л. Б. пазнаёміла з новымі экспанатамі, якія папоўнілі экспазіцыю ў 2016/2017 навучальным годзе. Ян Станіслававіч пажадаў новых адкрыццяў і зрабіў запіс у Кнізе ганаровых гасцей.