среда, 31 мая 2017 г.

24 мая адбылося пасяджэнне савета гісторыка-краязнаўчага музея “Светач”.

Пераможцам конкурсу “Знаходка года” вызначана вучаніца 10класа Дунецкая Людміла.
Адзначаны знаходкі вучняў школы: Прахарэнкавай Таццяны, Мінца Уладзіслава, Самахвал Ганны, Лазко Данііла, Савосіка Аляксея. Усім пераможцам уручаны дыпломы і падарункі.
Выказана падзяка за актыўны ўдзел у конкурсе “Знаходка года” наступным вучням:
1.     Сурага Юліі;
2.     Агееву Яўгенію;
3.     Верстаку Кірылу;
4.     Губар Аляксандры;
5.     Марудавай Таццяне;
6.     Паўтараку Антону;
7.     Каўзаловічу Арцёму;
8.     Каліноўскай Таццяне;
9.     Буткевіч Дар’і;
10.         Нядзвецкай Паліне;
11.         Пачабыт Паліне;
12.         Свірыдовічу Аляксею;
13.         Філіпенка Сняжане;
14.         Карозе Елізавеце;
15.         Горлаву Кірылу;
16.         Жукоўскаму Аляксандру.
1
1   

вторник, 30 мая 2017 г.

Музей “Светач” наведалі старшыня райвыканкама Пальчыс Я. С. і загадчык аддзела адукацыі, спорту і турызму Лойка С. М. Кіраўнік музея Сідорка Л. Б. пазнаёміла з новымі экспанатамі, якія папоўнілі экспазіцыю ў 2016/2017 навучальным годзе. Ян Станіслававіч пажадаў новых адкрыццяў і зрабіў запіс у Кнізе ганаровых гасцей.




четверг, 4 мая 2017 г.

Вусны часопіс "Раздавім фашысцкую гадзіну"

Напярэдадні свята Перамогі саветам музея падрыхтаваны вусны часопіс па старонках агітплаката газеты “Звязда” “Раздавім фашысцкую гадзіну”. Экскурсаводы пазнаёмілі вучняў школы з пяццю нумарамі агітплаката, якія размешчаны ў экспазіцыі пакоя “Вялікая Айчынная вайна”.

Вусны часопіс:


Фотавыстава "Свята Вялікай Перамогі праз гады"

Адна з форм працы музея “Светач” – арганізацыя фотавыстаў, прысвечаных значным падзеям гісторыі краіны. Да свята Перамогі мы адкрылі пераязную экспазіцыю “Свята Вялікай Перамогі праз гады”. 

Прадстаўлены фотаздымкі ваеннага перыяду, ветэранаў Зэльвеншчыны 60-80-х гг., адкрыццё помнікаў загінуўшым воінам і землякам, святкаванне 9 Мая на стадыёне “Колас” у г.п.Зэльва(1980г.) і інш.