среда, 27 сентября 2017 г.

      27 сентября школьный музей посетили учащиеся 1 «А» класса. Экскурсия вызвала огромное количество вопросов у первоклассников: что? где? почему? Интерес усилился, когда ребята увидели детскую фотографию своего педагога Твёрдой Т.В. (экспозиция «Все мы родом из детства»).




Выстава "Усе мы родам з дзяцінства"

“Усе мы родам з дзяцінства”. Пад такой назвай напярэдадні Дня настаўніка пачала працаваць выстава ў сярэдняй школе №3. Асаблівасць гэтай выставы заключаецца ў тым, што на ёй размешчаны дзіцячыя фотаздымкі настаўнікаў школы.
Ствараючы выставу, мы спадзяваліся на тое, што яна дапаможа вучням глыбей пазнаць сваіх настаўнікаў. Педагогі, у сваю чаргу, успомняць дзяцінства і, магчыма, з большым паразуменнем будуць адносіцца да сваіх выхаванцаў.
На нашу думку, выстава – гэта крок насустрач да ўзаемапавагі і творчасці, плённай працы.
Размешчаныя фотаздымкі не падпісаны, і кожны мае свой нумар. Задача вучняў - адгадаць, каму ён належыць. Той, хто жадае, можа прыняць удзел у своеасаблівым конкурсе “Пазнай свайго настаўніка”. Для гэтага неабходна апусціць картку з падпісаным прозвішчам і імем педагога пад тым ці іншым нумарам. А таксама пакінуць свой каментар на сайце музея.

Выстава дзейнічае да 6 кастрычніка.Вынікі конкурсу будуць падведзены саветам музея. 





среда, 20 сентября 2017 г.

Заочное путешествие "Полоцк. Через века"

В рамках недели белорусского языка и литературы советом музея подготовлено заочное путешествие по древнему Полоцку – столице белорусской письменности и печати - “Полоцк. Через века”. Впервые перед учениками выступили с презентацией новые экскурсоводы.



Пасяджэнне савета музея

На першым пасяджэнні савета музея "Светач" быў абраны яго новы склад.                      Членамі савета музея сталі:Духцік В.І., Рудая А.М.,Рагоўская Н.А., Лабовіч І.А., Сідорка Л.Б., Капылец Анастасія, Прахарэнкава Таццяна, Семяняка Іван, Сакалоў Ілля, Кароза Насця, Кароза Ліза, Патаповіч Насця, Хвядук Даша, Юркевіч Каця, Пачабыт Паліна, Пацкевіч Насця, Лазко Даніла, Пасюк Дамініка, Лескевіч Яўгенія.         Былі зацверджаны пошукавыя заданні:Пошукавыя заданні класным калектывам:-         “Дзяцінства абпаленае вайной”- 10, 6, 5-ыя класы;
-         “Ад Чырвонай Арміі да Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь”- 9, 7 класы;
-       “Абрады і традыцыі” – 11, 8 класы
 

понедельник, 4 сентября 2017 г.

Экспазіцыя "Свет беларускай кнігі"

У Дзень ведаў да першага ўрока “Беларусь – мая Айчына!” саветам музея была падрыхтавана экспазіцыя ў музеі “Свет беларускай кнігі”.  Сярод экспанатаў – другое выданне зборніка Я. Купалы “Шляхам жыцця” (1923г.) Цікавасць выклікалі паведамленні аб гісторыі ўзнікнення кнігі і відэаролік пра развіццё кнігавыдавецкай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі.