вторник, 23 октября 2018 г.

Упершыню музей наведалі вучні першых класаў нашай школы. Асаблівую цікавасць выклікалі экспазіцыя "Каменныя дзівосы", а таксама побыт беларускай вёскі.



23 кастрычніка народны гісторыка-краязнаўчы музей "Светач" наведалі супрацоўнікі Зэльвенскага РАУС, якія атрымалі задавальненне ад праведзенай экскурсіі і выказалі думку пра тое, што наяўнасці некаторых экспанатаў могуць пазайздросціць нават вялікія музеі.

вторник, 9 октября 2018 г.

100 год УЛКСМ


    8 кастрычніка адбылася сустрэча вучняў школы з ветэранамі камсамольскага руху: Верстаком Анатолем Станіслававічам, Зянько Валянцінай Дзянісаўнай, Баганам Сяргеем Уладзіміравічам, Броска Тамарай Паўлаўнай, Кавалевіч Ірынай Уладзіміраўнай і Пузач Ірынай Станіславаўнай, а таксама з першым сакратаром Зэльвенскага РК ГА БРСМ Дзержаноўскім Віталем Генрыхавічам. Падчас мерапрыемства госці падзяліліся ўспамінамі пра сваё камсамольскае юнацтва. Пасля сустрэчы ветэранамі камсамольскага руху  была адкрыта выстава, прысвечаная 100-годдзю УЛКСМ, якая знаходзіцца ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі "Светач". Выстава будзе дзейнічаць да 10 лістапада.

 Сардэчна запрашаем!