понедельник, 27 ноября 2017 г.
понедельник, 30 октября 2017 г.
Навіны музея "Светач"
10.10.2017 г. адкрылася выстава
вясковага адзення 30 – 60 гг. ХХ ст., на якой прадстаўлены світкі, андаракі,
хусткі, боты, лапці, галіфэ, фрэнчы і г. д.
12.10.2017 г. музей “Светач”
наведалі ўдзельнікі абласнога семінару, свае ўражанні яны пакінулі ў кнізе
наведвальнікаў.
19.10.2017 г. музей наведалі
вучні Зэльвенскай санаторнай школы-інтэрнат.
20.10.2017
г. музей наведаў пісьменнік Мікалай Андрэевіч Чаркашын.
27.10.2017 г. сваю кнігу музею падарыў
былы вучань школы доктар медыцынскіх навук, прафесар Дзмітрый Фёдаравіч Хворык
з асабістым подпісам.
среда, 27 сентября 2017 г.
Выстава "Усе мы родам з дзяцінства"
“Усе мы родам з дзяцінства”. Пад такой назвай напярэдадні
Дня настаўніка пачала працаваць выстава ў сярэдняй школе №3. Асаблівасць гэтай
выставы заключаецца ў тым, што на ёй размешчаны дзіцячыя фотаздымкі настаўнікаў
школы.
Ствараючы выставу, мы спадзяваліся на тое, што яна
дапаможа вучням глыбей пазнаць сваіх настаўнікаў. Педагогі, у сваю чаргу,
успомняць дзяцінства і, магчыма, з большым паразуменнем будуць адносіцца да
сваіх выхаванцаў.
На нашу думку, выстава – гэта крок насустрач да
ўзаемапавагі і творчасці, плённай працы.
Размешчаныя фотаздымкі не падпісаны, і кожны мае свой нумар. Задача вучняў
- адгадаць, каму ён належыць. Той, хто жадае, можа прыняць удзел у своеасаблівым
конкурсе “Пазнай свайго настаўніка”. Для гэтага неабходна апусціць картку з падпісаным
прозвішчам і імем педагога пад тым ці іншым нумарам. А таксама пакінуць свой
каментар на сайце музея.
Выстава дзейнічае да 6 кастрычніка.Вынікі конкурсу будуць падведзены саветам музея.
среда, 20 сентября 2017 г.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)


