вторник, 26 декабря 2017 г.
понедельник, 4 декабря 2017 г.
Выстава "Беларускае вяселле"
З 28 лістапада ў музеі «Светач» пачала працаваць новая выстава «Беларускае вяселле», якая прысвечана народным традыцыям, а таксама да 100-годдзя заснавання органаў ЗАГСа. Для малодшых класаў арганізавана экскурсія ў музей, якая суправаджаецца гульнямі. Падчас наведвання музея, для вучняў сярэдняга і старэйшага звяна мы прапануем лекцыю-прэзентацыю, якая адпавядае прапанаванай тэме, экскурсію і народныя гульні, якімі суправаджалася беларускае вяселле.
7 снежня адбудзецца сустрэча з загадчыкам аддзела ЗАГС Зэльвенскага райвыканкама Агей А.У.
Выстава будзе працаваць да 23 снежня. Сардэчна запрашаем.
понедельник, 30 октября 2017 г.
Навіны музея "Светач"
10.10.2017 г. адкрылася выстава
вясковага адзення 30 – 60 гг. ХХ ст., на якой прадстаўлены світкі, андаракі,
хусткі, боты, лапці, галіфэ, фрэнчы і г. д.
12.10.2017 г. музей “Светач”
наведалі ўдзельнікі абласнога семінару, свае ўражанні яны пакінулі ў кнізе
наведвальнікаў.
19.10.2017 г. музей наведалі
вучні Зэльвенскай санаторнай школы-інтэрнат.
20.10.2017
г. музей наведаў пісьменнік Мікалай Андрэевіч Чаркашын.
27.10.2017 г. сваю кнігу музею падарыў
былы вучань школы доктар медыцынскіх навук, прафесар Дзмітрый Фёдаравіч Хворык
з асабістым подпісам.
Подписаться на:
Сообщения (Atom)







