четверг, 1 сентября 2016 г.
четверг, 30 июня 2016 г.
Несмотря на школьные летние каникулы, двери нашего музея не закрываются для посетителей. 29 июня 2016 года музей посетила группа детей из 27 человек, находящихся в летнем палаточном лагере "Меридиан" г.Волковыска. Во время проведения экскурсии большое внимание детей привлекли ранец солдата периода Первой мировой войны, солдатский котелок с автографом, рубанок-баран с двумя ручками и многие другие уникальные экспонаты.
пятница, 20 мая 2016 г.
Пасяджэнне савета гісторыка-краязнаўчага музея “Светач” ад 18 мая 2016 года
Пратакол №4
пасяджэння савета
народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Светач”
ад 18
мая2016 года
Павестка дня
1.Аб падвядзенні
вынікаў конкурса “Знаходка года”
2.Аб правядзенні выставы “Дзівосы роднай прыроды”
По-першаму пытанню слухалі Сідорка Л.Б., якая
адзначыла, што ў ходзе конкурса “Знаходка года” на ўлік у музеі пастаўлена 112
экспанатаў. Актыўны ўдзел прынялі вучні, бацькі і настаўнікі. Неабходна
адзначыць зацікаўленасць у правядзенні конкурса і саміх членаў савета музея.
Выступіла старшыня савета музея Капылец Анастасія, якая
пазнаёміла з самымі цікавымі экспататамі, якія паступілі ў экспазіцыю музея
“Светач”. Сярод экспанатаў кніжка 1909г. “Русский вестник”, цацкі: Снягурачка і
плюшавы Мішка, салдацкая каска, спражка
і гільза ад снарада, качалка зробленае з дрэва бярозы, кавалачак цэглы з
надпісам, ручнікі, фотаздамкі 50-ых гадоў 20 ст., прас 70-ыя гг.20ст і іншыя.
Пастанавілі
1. Лічыць
пераможцам конкурса “Знаходка года” Валяўка Ягора. Адзначыць яго даследчую
дзейнасць па вывучэнню гісторыі прадметаў, якія прадстаўлены на конкурс.
2. Адзначыць
актыўны ўдзел у конкурсе наступных вучняў: Тыбулевіч Дар’я, Пачабыт Паліна, Пасюк
Кірыл, Губар Аляксандра, Маўчун Юлія.
3. Уручыць
вучням пераможцам конкурсу падзячныя пісьмы і каштоўныя падарункі.
Па -другому пытанню “Аб
правядзенні выставы “Дзівосы роднай прыроды” слухалі Сідорка Л.Б., якая
адзначыла , што ў школе актыўна працуе лясніцтва, распрацаваны экалагічны
маршрут, вучні разам з настаўнікамі сабралі цікавы матэрыял аб прыродзе
Зэльвеншчыны. Лічыцца мэтазгодным у наступным навучальным годзе зрабіць выставу
“Дзівосы роднай прыроды”. Саброны
матэрыял можна папоўніць, так як наперадзе летнія канікулы. Прапанавана членам
савета музея правесці пошукавую дзейнасць у наступных накірунках:
-
легенды, паданні, прыказкі і прымаўкі роднага краю;
-
помнікі прыроды Зэльвеншчыны;
-
вырабы з прыродных
матэрыялаў;
-
“Застыўшы кадр”-фотаздымкі;
-
людзі, якія звязалі свой лёс з справай аберагаць прыроду;
Пастанавілі
1. У перыяд летніх канікул арганізаваць пошукавую дзейнасць па падрыхтоўцы да выставы “Дзівосы прыроды” у
наступных намінацыях:
-
легенды, паданні, прыказкі і прымаўкі роднага краю;( адказная Прахарэнкава Таццяна)
-
помнікі прыроды Зэльвеншчыны; (адказная Бокій Ксенія,
Тыбулевіч Даша)
-
вырабы з прыродных
матэрыялаў;(адказныя Жамойціна Каця, Валяўка Ягор)
-
“Застыўшы кадр”-фотаздымкі; ( адказныя Александровіч Антон,
Макарэвіч Максім)
-
людзі, якія звязалі свой лёс са справай аберагаць прыроду; (адказныя
Капылец Анастасія)
2. Сабраныя матэрыялы прадаставіць да 15 жніўня 2016
года.
Старшыня савета
музея
А. Капылец
Выстава "Зэльвеншчына - спартыўная"
Напярэдадні летніх канікул саветам народнага музея “Светач” школы №3 арганізавана выстава “Зэльвеншчына – спартыўная”. Вучні школы спачатку пазнаёміліся з лекцыяй-прэзентацыяй, а затым наведалі адпаведную выставу ў музеі.
Даведаліся, што зэльвеншчына багата сваімі спартыўнымі традыцыямі. Так Зэльва радзіма алімпійскай чэміпёнкі Ядвігі Марко - Ксянжковай. Нарадзілася Ядвіга ў 1939 годзе. Волей лёсу апынулася ў Польшчы. Стала выдатнай валейбалісткай. На працягу многіх гадоў уваходзіла ў склад нацыянальнай зборнай Польшчы. Першым значным дасягненнем каманды ў 60-ыя была бронзавая медаль на алімпійскіх гульнях у Токіо. На гэтых гульнях валейбол быў ўпершыню ўключаны ў алімпійскую праграму. У зборнай камандзе Польшчы па валейболу Ядвіга змагалася з 1959-1969 годы. На сусветных спаборніцтвах у 1960 годзе нават атрымала тытул “Міс чэмпіяната свету”.
Сёння зэльвенцы павінны ганарыцца спартыўнымі дасягненнямі братоў Лявона і Вячаслаў Карозы, Мікалая Дожына, які ў 70-ыя гады 20 ст. становіцца прызёрам усесаюзнай спартакіяды вучняў у Казахстане.
Развіццё спартыўных дасягненняў немагчыма без працы мудрага і таленавітага настаўніка, трэнера. Прадстаўленыя фотаздымкі, узнагароды адлюстравалі працоўны шлях настаўніцы фізічнага выхавання Тукальскай Ірыны Станіславаўны. З прыходам яе ў школу больш адчувальнымі сталі вынікі і ў дзяўчат, асабліва па гімнастыцы і валейболу.
У 1967г. пачала працаваць Зэльвенская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа (ДзЮСШ). Былі адкрыты секцыі па гандболу, фехтаванню, футболу, лёгкай атлетыцы і веславанню на байдарках і каноэ. З цікавасцю вучні разглядалі плакат, які быў прысвечаны 30-годдзю адкрыцця ДзЮСШ. Адным з трэнераў школы быў Леанід Прятровіч Ган. У 1959г. пасля заканчэння тэхнікума фізічнай культуры ён накіраваны на працу ў Зэльвенскую СШ. Значных паспехаў пад яго кіраўніцтвам дасягнулі гандбалісты. Так, Уладзімір Міхута стаў чэмпіёнам свету сярод юніёраў у Даніі ў 1979г., Валерый Цівунчык - чэмпіён свету сярод юніёраў у Фінляндыі ў 1983г., Сяргей Варабей і Мікалай Крамнік – чэмпіёнамі Савецкага Саюза сярод сельскіх спартсменаў. Праца Леаніда Пятровіча мела высокую адзнаку, у 1980-ым годзе яму прысвоена званне “Заслужаны трэнер БССР”. Яго падапечнаму Міхаілу Міхуце ў 2002г. прысвоена званне майстра спорту, і разам з Віктарам Віннікам ён з’яўляўся членам пастаяннага складу нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па гандболу.
Гонар Зэльвы - Васілеўскай Наталля, якая з’яўляецца членам зборнай каманды Беларусі па гандболу, чэмпіёнам рэспублікі ў складзе каманды “Гараднічанка”. У 2015г. Наталля прыязжала ў Зэльву. Пад час сустрэчы з юнымі спарцменамі падарыла сваю спартыўную футболку з аўтографам (усё прадстаўлена ў экспазіцыі).
Трэнеру С.У.Путрэшы (секцыя футбола) таксама ўдалося наладзіць паспяховую работу з выхаванцамі і дабіцца значных вынікаў: Мікалай Буцько стаў бронзавым прызёрам Рэспубліканскай спартакіяды; Валерый Логінаў - сярэбраным прызёрам чэмпіянату СССР; Віктар Юйко -прызёрам і пераможцам абласных, рэспубліканскіх і ўсесаюзных першынстваў, уладальнікам кубка Рэспублікі Беларусь у складзе Гродзенскага “Нёмана”.
Дзмітрый Агароднік з’яўляўся членам нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па футболу, выступаў за “Зяніт” (Пецярбург). У экспазіцыі размешчаны футбольны мяч клуба, дзе ёсць і здымак Дз. Агародніка.
Новы стымул атрымала спартыўнае жыццё пасля ўводу галоўнай спартыўнай арэны Зэльвеншчыны – стадыёна у пачатку 1970-ых гадоў. Тут праводзіліся значныя спартыўныя спаборніцтвы, сярод іх спаборніцтвы па футболу на прыз Героя Сацыялістычнай Працы Жамойціна Аляксандра Адольфавіча. На працягу апошніх гадоў каманда па футболу займае прызавыя месцы ў першынстве вобласці. Каманда “Энергія” стала ў 2016 годзе чэмпіёнам Гродзенскай вобласці па мінфутболу. У яе скаладзе і нашы былыя выпускнікі: Кілейка Сяргей, Сай Дзмітрый, Аліеў Ілля, Арочка Генадзь… Сай Дзмітрый з’ўляецца членам дубліруючага саставу каманды “Неман”.
Наведвальнікі змаглі патрымаць у руках форму ўратара, убачыць узнагароды, фотаздымкі, вымпелы, атрыбуты спартыўных спаборніцтваў. Даведаліся, што ў 70-80 гады вучні здавалі нормы ГПА і адпаведна дасягненняў ім уручалісяя значкі. На выставе прадстаўлены экспанаты звязаныя з алімпіядай у Маскве, узнагароды вучняў школы.
Савет музея дзякуе за дапамогу ў арганізацыі выставы: Сай Св.Г., Дзерачэніка Ул.Ст., Галаско Г. А , Тукальскай Ір.С., Путрэша С.У.

четверг, 19 мая 2016 г.
Члены совета музея Копылец Анастасия, Янукович Антон приняли участие в районной игре "Зарница". В номинации "Свеча памяти" они представили воспоминания Захарчук Марии Александровны, Верстака Анатолия Станиславовича. От имени своих героев рассказали о том, как им запомнились первые страшные дни начала Великой Отечественной войны.
6 мая 2016 года перед учащимися СШ №3 выступил протоиерей Дионисий Пясецкий, руководитель Координационного центра Белорусской Православной Церкви по противодействию наркомании и алкоголизму в честь св. муч. Вонифатия с лекцией по профилактике алкоголизма и наркомании. Затем он посетил народный музей "Светоч". После экскурсии в книге отзывов посетителей музея протоиерей оставил следующую запись: "Замечательные пособия для подрастающего поколения по истории родного края."
Подписаться на:
Сообщения (Atom)








