среда, 1 марта 2017 г.

Выстава "Савецкая эпоха ў сімвалах"

У першы дзень вясны ў народным музее “Светач” адкрылася выстава “Савецкая эпоха ў сімвалах”, якая прадстаўлена значкамі 60-90 гг. мінулага стагоддзя. На выставе размешчаны акцябрацкія, піянерскія, камсамольскія, а таксама значкі розных перыядаў і назначэнняў. Цікавасць у наведвальнікаў выклікаюць значкі грамадскіх аб’яднанняў: “ДОСАФ”, “Чырвонага Крыжа”, “Пропагандист”, “Юный турист” і інш.
Праца савецкіх людзей адзначалася не толькі ордэнамі і медалямі, таксама і значкамі: «Ударник пятилетки», «Победитель социалистического соревнования», «Участник выставки достижений народного хозяйства» і інш. Такія ўзнагароды атрымаў былы работнік Райаграпрамтэхнікі Сарвас Уладзімір Іванавіч. Уладзімір Іванавіч пачаў працаваць у арганізацыі адразу пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Прайшоў шлях ад трактарыста да намесніка начальніка аддзела аўтатранспарту. За працоўныя заслугі ён быў накіраваны ў складзе дэлегацыі ад БССР на Усасаюзную сельскагаспадарчую выстаўку. Фотаздымак і ўзнагароды Сарваса У.І. прадстаўлены на выставе.
Сярод экспанатаў і ўзнагароды Зянько(Чэрнік) Таісы Арсеньеўны. Яна працавала дырэктарам Старасельскай васьмігадовай школы. Узнагароды Таісіі Арсеньены - медаль “За добросовестный труд”, “Ветеран труда” і нават Ганаровы значок Усесаюзнай піянерскай арганізацыі прадстаўлены на выставе.
У гэтым годзе спаўняецца 100 год Кастрычніцкай рэвалюцыі. У час існавання СССР значкі прысвечаныя гэтай падзее былі вельмі папулярнымі. У асноўным адлюстроўванне крэйсера “Аўрора”, Зімні палац і У.І. Ленін (значкі прадстаўлены на выставе).
На выставе прадстаўлены значкі, якія адлюстроўваюць падзеі Вялікай Ачыннай вайны: абарона Брэсцкай крэпасці, подзвіг экіпажа Гастэлы, штурм Берліна, курган Славы…
Напэўна самая вялікая колькасць значкоў, якія выпускаліся ў Савецкім Саюзе была прысвечана спорту. Маладое покаленне здавала нормы ГПА (“Гатоў да працы і абароны”). Тыя, хто здаў нормы, атрымвалі адпаведныя значкі рознай катэгорыі.
Сярод нашых экспанатаў значок “Кандидат СССР. Мастер спорта” Сай Святланы Генрыхаўны. Святлана Генрыхаўна ўдзельнік абласных, рэспубліканскіх спаборніцтвах па фектаванню. За ўдзел у міжнародных спаборніцтвах “Золотое кольцо России”  атрымала гэты спартыўны разрад.
На выставе прадстаўлены і значкі дэпутата сельскага савета БССР і Рэспублікі Беларусь, а таксама значкі Зэльвы.
Пад час вучобы ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах студэнты працавалі ў будаўнічых атрадах. Выдавалася спецыяльная форма - роба. Адметнай асаблівасцю такой робы былі значкі, якія сведчылі аб дзейнасці будаўнічага атраду, а таксама месцы яго дыслакацыі.
Вяртаючыся з радоў Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога Флота юнакі з гонарам насілі свае знакі адрозненняў, а таксама значкі, якія сведчылі пра іх вайсковыя дасягненні. Сярод экспанатаў значкі старэйшага матроса міннага тральшчыка Пачабыта Анатолія Міхайлавіча. Запомніўся паход марской эскадры з Таліна ў Лівію. За гэты паход старэйшы матрос атрымаў адпапедны значок.
Прадстаўлены ў нас значок і лётчыка ваенна-паветраных сіл СССР.
Многія зэльвенцы ўдзельнічалі ў ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Медаль ліквідатару знаходзіцца на выставе.
Пасля заканчэння вышэйшых навучальных устаноў былыя студэнты атрымоўваюць прафесійныя значкі. На выставе прадстаўлены значкі ўрача, агранома, педагога, інжынера. Тым, хто на выдатна закончыў вышэйшую навучальную ўстанову, разам з дыпломам, выдаваўся і адпаведны значок.
Выстава прадстаўляе толькі невялічкую частку значкоў савецкага перыяду. Вялікая эпоха са сваімі адпаведнымі сімваламі.

Экспазіцыя будзе дзейнічаць на працягу сакавіка 2017 года.




четверг, 16 февраля 2017 г.

Хроникально-документальный экскурс "Солдаты чужой войны"

15 февраля для учащихся 10-11 классов был организован хроникально-документальный экскурс «Солдаты чужой войны», посвященный выводу советских войск из Афганистана.

          Во время мероприятия мы проследили хронологию событий этой войны, узнали о судьбах героев сражений. Мальчики 10 классов рассказали о подвигах 5 бойцов: Николае Чепике, Андрее Мельникове, Леониде Белицком, Александре Даниленко, Василии Пименове.


         Война, которая длилась 9 лет 1 месяц 18 дней, прошлась и по судьбам жителей района. Ребята познакомились с фамилиями 33 участников этой войны из Зельвенского района, двое из которых - Михаил Бабило и Владимир Лях – не вернулись. 


 Михаил Бабило

 Владимир Лях



  

пятница, 10 февраля 2017 г.

9 лютага ў СШ№3 па ініцыятыве кіраўніка народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Светач” Сідорка Ліліі Барысаўны адбылася сустрэча з ўдзельнікамі народнага хору ветэранаў “Успамін”, якому сёлета споўнілася 30 гадоў. Хор выступіў перад вучнямі і настаўнікамі школы з цікавым і яскравым канцэртам. Затым наведалі музей.






четверг, 9 февраля 2017 г.

Турыстычна-экскурсійны маршрут "Зэльвенскае вадасховішча"

Саветам музея распрацаваны турыстычна-экскурсійны маршрут “Зэльвенскае вадасховішча”. Прапаноўваем пазнаёміцца з тэхналагічнай картай маршрута і асноўнымі аб’ектамі наведвання:
Прыпынак №1. Вадасховішча.

Прыпынак №2. Памятны мемарыяльны знак у гонар воінаў Чырвонай Арміі.

Прыпынак №3. Вёска Бярэжкі. Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік загінуўшым землякам.

Прыпынак №4. Вёска Збляны. Памятны знак.

Прыпынак №5. Вёска Лаўрыновічы.

Прыпынак №6. Вёска Навасёлкі.

Прыпынак №7. Аздараўленчы лагер “Блакітная хваля”.

Прыпынак №8. Вёска Росцевічы.

Прыпынак №9. Вёска Каралін.

Прыпынак №10. Пакроўская царква ў в. Івашкавічы.

Прыпынак №11. Астанец марэны каралінскай.

Прыпынак №12. Сядзіба ў в. Аляксандраўшчына.

Прыпынак №13. Парк 40 год Перамогі.

Спадзяёмся, што ў Вас выклікае зацікаўленасць Пакроўская царква ў в.Івашкавічы.




(Для просмотра панорамы в 3D используйте правую кнопку мыши и перемещайтесь в нужную область панорамы. Для увеличения изображения используйте колесо скроллинга. Загрузка панорамы может занять некоторое время, в зависимости от вашей скорости интернета.)

четверг, 2 февраля 2017 г.

       31 студзеня музей “Светач” наведалі вучні Бародзіцкага дзіцячага сада — пачатковай школы. З вялікай зацікаўленасцю слухалі экскурсію, якую праводзіла Сідорка Лілія Барысаўна. Даступна пазнаёміліся з гісторыяй роднага краю.


среда, 25 января 2017 г.

Дэкада "Новыя экспанаты музейнай калекцыі"

З 24 студзеня па 3 лютага 2017 года савет народнага музея “Светач” пачаў праводзіць дэкаду “Новыя экспанаты музейнай калекцыі”. Пад час дэкады вучні школы пазнаёмяцца з ходам экспедыцыі “Знаходка года”. Першымі ўдзельнікамі дэкады сталі вучні 10 класа СШ№3.

         25 студзеня 2017 года наведалі музей вучні 6“Б” класа СШ№3:




пятница, 16 декабря 2016 г.

15 снежня традыцыйнымі наведвальнікамі музея “Светач” сталі вучні Зэльвенскай санаторнай школы-інтэрнат. Напэўна, гэта былі самыя цікаўныя і дапытлівыя наведвальнікі ў гэтым навучальным годзе. Экскурсія цягнулася больш за гадзіну. Кожны з 11 вучняў аставіў свой водгук у журнале ганаровых гасцей.