З 31 ліпеня
да 4 жніўня 2017 года на базе УА “Дзяржаўная сярэдняя школа №3 г.п.Зэльва”
дзейнічаў гісторыка-археалагічны атрад “Юны
археолаг” пад кіраўніцтвам дацэнта Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі
навукРэспублікіБеларусь Юрэцкага
Станіслава Сцяпанавіча. Члены савета
народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Светач” удзельнічалі ў археалагічных
раскопках і зборы матэрыялу для правядзення навуковых даследаванняў.