пятница, 10 февраля 2017 г.

9 лютага ў СШ№3 па ініцыятыве кіраўніка народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Светач” Сідорка Ліліі Барысаўны адбылася сустрэча з ўдзельнікамі народнага хору ветэранаў “Успамін”, якому сёлета споўнілася 30 гадоў. Хор выступіў перад вучнямі і настаўнікамі школы з цікавым і яскравым канцэртам. Затым наведалі музей.