среда, 1 марта 2017 г.

Выстава "Савецкая эпоха ў сімвалах"

У першы дзень вясны ў народным музее “Светач” адкрылася выстава “Савецкая эпоха ў сімвалах”, якая прадстаўлена значкамі 60-90 гг. мінулага стагоддзя. На выставе размешчаны акцябрацкія, піянерскія, камсамольскія, а таксама значкі розных перыядаў і назначэнняў. Цікавасць у наведвальнікаў выклікаюць значкі грамадскіх аб’яднанняў: “ДОСАФ”, “Чырвонага Крыжа”, “Пропагандист”, “Юный турист” і інш.
Праца савецкіх людзей адзначалася не толькі ордэнамі і медалямі, таксама і значкамі: «Ударник пятилетки», «Победитель социалистического соревнования», «Участник выставки достижений народного хозяйства» і інш. Такія ўзнагароды атрымаў былы работнік Райаграпрамтэхнікі Сарвас Уладзімір Іванавіч. Уладзімір Іванавіч пачаў працаваць у арганізацыі адразу пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Прайшоў шлях ад трактарыста да намесніка начальніка аддзела аўтатранспарту. За працоўныя заслугі ён быў накіраваны ў складзе дэлегацыі ад БССР на Усасаюзную сельскагаспадарчую выстаўку. Фотаздымак і ўзнагароды Сарваса У.І. прадстаўлены на выставе.
Сярод экспанатаў і ўзнагароды Зянько(Чэрнік) Таісы Арсеньеўны. Яна працавала дырэктарам Старасельскай васьмігадовай школы. Узнагароды Таісіі Арсеньены - медаль “За добросовестный труд”, “Ветеран труда” і нават Ганаровы значок Усесаюзнай піянерскай арганізацыі прадстаўлены на выставе.
У гэтым годзе спаўняецца 100 год Кастрычніцкай рэвалюцыі. У час існавання СССР значкі прысвечаныя гэтай падзее былі вельмі папулярнымі. У асноўным адлюстроўванне крэйсера “Аўрора”, Зімні палац і У.І. Ленін (значкі прадстаўлены на выставе).
На выставе прадстаўлены значкі, якія адлюстроўваюць падзеі Вялікай Ачыннай вайны: абарона Брэсцкай крэпасці, подзвіг экіпажа Гастэлы, штурм Берліна, курган Славы…
Напэўна самая вялікая колькасць значкоў, якія выпускаліся ў Савецкім Саюзе была прысвечана спорту. Маладое покаленне здавала нормы ГПА (“Гатоў да працы і абароны”). Тыя, хто здаў нормы, атрымвалі адпаведныя значкі рознай катэгорыі.
Сярод нашых экспанатаў значок “Кандидат СССР. Мастер спорта” Сай Святланы Генрыхаўны. Святлана Генрыхаўна ўдзельнік абласных, рэспубліканскіх спаборніцтвах па фектаванню. За ўдзел у міжнародных спаборніцтвах “Золотое кольцо России”  атрымала гэты спартыўны разрад.
На выставе прадстаўлены і значкі дэпутата сельскага савета БССР і Рэспублікі Беларусь, а таксама значкі Зэльвы.
Пад час вучобы ў вышэйшых і сярэдніх навучальных установах студэнты працавалі ў будаўнічых атрадах. Выдавалася спецыяльная форма - роба. Адметнай асаблівасцю такой робы былі значкі, якія сведчылі аб дзейнасці будаўнічага атраду, а таксама месцы яго дыслакацыі.
Вяртаючыся з радоў Савецкай Арміі і Ваенна-Марскога Флота юнакі з гонарам насілі свае знакі адрозненняў, а таксама значкі, якія сведчылі пра іх вайсковыя дасягненні. Сярод экспанатаў значкі старэйшага матроса міннага тральшчыка Пачабыта Анатолія Міхайлавіча. Запомніўся паход марской эскадры з Таліна ў Лівію. За гэты паход старэйшы матрос атрымаў адпапедны значок.
Прадстаўлены ў нас значок і лётчыка ваенна-паветраных сіл СССР.
Многія зэльвенцы ўдзельнічалі ў ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Медаль ліквідатару знаходзіцца на выставе.
Пасля заканчэння вышэйшых навучальных устаноў былыя студэнты атрымоўваюць прафесійныя значкі. На выставе прадстаўлены значкі ўрача, агранома, педагога, інжынера. Тым, хто на выдатна закончыў вышэйшую навучальную ўстанову, разам з дыпломам, выдаваўся і адпаведны значок.
Выстава прадстаўляе толькі невялічкую частку значкоў савецкага перыяду. Вялікая эпоха са сваімі адпаведнымі сімваламі.

Экспазіцыя будзе дзейнічаць на працягу сакавіка 2017 года.