пятница, 7 апреля 2017 г.

Выстава "Прырода вакол нас"

З 6 красавіка ў народным музеі “Светач” адкрылася выстава “Прырода вакол нас”. Экспазіцыя прадстаўлена спіламі дрэў, лішайнікамі, імхамі, якія распаўсюджаны на тэрыторыі Зэльвеншчыны. Зацікаўленасць у наведвальнікаў выклікаюць вырабы з прыроднага матэрыялу: гліны, лазы, ільну, саломкі, дрэва, імхоў, і інш. Есць у нас і іншаземныя экспанаты: афрыканская маска племені Зулусаў, статуэтка жырафа, зробленная з сандалавага дрэва. Падчас экскурсіі вучні даведваюцца аб асаблівасцях прадстаўленых экспанатаў.
Выставу можна наведаць з 6 па 20 красавіка 2017года.

Запрашаем на выставу!