четверг, 4 мая 2017 г.

Фотавыстава "Свята Вялікай Перамогі праз гады"

Адна з форм працы музея “Светач” – арганізацыя фотавыстаў, прысвечаных значным падзеям гісторыі краіны. Да свята Перамогі мы адкрылі пераязную экспазіцыю “Свята Вялікай Перамогі праз гады”. 

Прадстаўлены фотаздымкі ваеннага перыяду, ветэранаў Зэльвеншчыны 60-80-х гг., адкрыццё помнікаў загінуўшым воінам і землякам, святкаванне 9 Мая на стадыёне “Колас” у г.п.Зэльва(1980г.) і інш.