вторник, 8 августа 2017 г.

З 31 ліпеня да 4 жніўня 2017 года на базе УА “Дзяржаўная сярэдняя школа №3 г.п.Зэльва” дзейнічаў гісторыка-археалагічны атрад “Юны археолаг” пад кіраўніцтвам дацэнта Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Юрэцкага Станіслава Сцяпанавіча.
 Члены савета народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Светач” удзельнічалі ў археалагічных раскопках і зборы матэрыялу для правядзення навуковых даследаванняў.