среда, 27 сентября 2017 г.

Выстава "Усе мы родам з дзяцінства"

“Усе мы родам з дзяцінства”. Пад такой назвай напярэдадні Дня настаўніка пачала працаваць выстава ў сярэдняй школе №3. Асаблівасць гэтай выставы заключаецца ў тым, што на ёй размешчаны дзіцячыя фотаздымкі настаўнікаў школы.
Ствараючы выставу, мы спадзяваліся на тое, што яна дапаможа вучням глыбей пазнаць сваіх настаўнікаў. Педагогі, у сваю чаргу, успомняць дзяцінства і, магчыма, з большым паразуменнем будуць адносіцца да сваіх выхаванцаў.
На нашу думку, выстава – гэта крок насустрач да ўзаемапавагі і творчасці, плённай працы.
Размешчаныя фотаздымкі не падпісаны, і кожны мае свой нумар. Задача вучняў - адгадаць, каму ён належыць. Той, хто жадае, можа прыняць удзел у своеасаблівым конкурсе “Пазнай свайго настаўніка”. Для гэтага неабходна апусціць картку з падпісаным прозвішчам і імем педагога пад тым ці іншым нумарам. А таксама пакінуць свой каментар на сайце музея.

Выстава дзейнічае да 6 кастрычніка.Вынікі конкурсу будуць падведзены саветам музея. 





Комментариев нет:

Отправить комментарий

Оставьте свой комментарий