понедельник, 28 мая 2018 г.

Пасяджэнне савета народнага гісторыка-краязнаўчага музея "Светач" ад 17 мая 2018 года


Пратакол  №4
пасяджэння  савета народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Светач”
                                                                                 ад 17 мая 2018г.       
Павестка дня
1.    Аб   падвядзенні вынікаў акцыі  “Знаходка года”
Па першаму пытанню слухалі Сідорка Л.Б., якая адзначыла, што ў акцыі  “Знаходка года” прынялі ўдзел  39 вучняў школы.  Членамі савета музея была праведзена тлумачальная работа сярод  школьнікаў. Папаўнялася калекцыя музея  экспанатамі, якія прадаставілі   настаўнікі, бацькі, жахары Зэльвы. На працягу навучальнага года было праведзена  восем зменных выстаў.  Яны былі арганізаваны толькі дзякуючы  акцыі“Знаходка года”.
      Выступіла старшыня  савета музея Капылец Анастасія, якая пазнаёміла з самымі цікавымі экспататамі, якія паступілі ў экспазіцыю музея “Светач”. Сярод экспанатаў асабістыя рэчы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, манеты, бумажныя грашовыя знакі, інсталяцыя зробленая ў бутэльцы, прадметы народнага быту, значкі, дакументы 50-80-ых гадоў і інш.
Пастанавілі
1.    Лічыць пераможцам конкурса “Знаходка года”  Кароза  Анастасію. Адзначыць яе даследчую дзейнасць па вывучэнню зместу інсталяцыі ў бутэльцы.
2.     Адзначыць актыўны ўдзел у конкурсе наступных вучняў: Прахарэнкавай Таццяны, Самахвал Ганны, Філіпенка Сняжаны, Кароза Лізаветы, Пракопчык Андрэя, Якаўчык Паўла.
3.    Уручыць вучням пераможцам конкурсу падзячныя пісьмы і каштоўныя падарункі.


      Старшыня   савета музея                                          А. Капылец



Комментариев нет:

Отправить комментарий

Оставьте свой комментарий