понедельник, 4 февраля 2019 г.

Завочнае падарожжа "Цуды прыроды" 

             Свет прыроды! Гэта і свежае паветра, якое бадзёрыць нас і ўлівае новыя сілы, гэта і прыемныя водары кветак, і  зачароўваючыя погляд разнастайныя фарбы, і гукі, якія мы чуем штодзень на вуліцы, у парку, у лесе, і камяні… Здаецца, што цікавага можа быць у камянях? Адказ на  пытанне навучэнцы нашай установы знайшлі ў час завочнага падарожжа “Цуды прыроды”.
             Гутарка і  прэзентацыя  пазнаёмілі вучняў з валунамі Зэльвенскага раёна, з камянямі, якія чалавек ужывае ў ежу і з дапамогай якіх можа папраўляць сваё здароўе. Пад час знаёмства з экспазіцыяй “Каменныя дзівосы”, якая знаходзіцца ў адным з пакояў музея,  Сідорка Л.Б. паказала школьнікам камень-сувенір з надпісам на англійскай мове і камяні незвычайнай формы. Выстава “Чароўная гліна”  выклікала асаблівую цікавасць тым, што большая частка вырабаў, прапанаваных наведвальнікам, зроблена  навучэнцамі нашай установы.
   

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Оставьте свой комментарий