пятница, 20 мая 2016 г.

Пасяджэнне савета гісторыка-краязнаўчага музея “Светач” ад 18 мая 2016 года

   Пратакол  №4

пасяджэння  савета народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Светач”

                                                                                                                ад 18 мая2016 года
Павестка дня
1.Аб   падвядзенні вынікаў конкурса “Знаходка года”
2.Аб правядзенні выставы “Дзівосы роднай прыроды”

 По-першаму пытанню слухалі Сідорка Л.Б., якая адзначыла, што ў ходзе конкурса “Знаходка года” на ўлік у музеі пастаўлена 112 экспанатаў. Актыўны ўдзел прынялі вучні, бацькі і настаўнікі. Неабходна адзначыць зацікаўленасць у правядзенні конкурса і саміх членаў савета музея.
 Выступіла старшыня  савета музея Капылец Анастасія, якая пазнаёміла з самымі цікавымі экспататамі, якія паступілі ў экспазіцыю музея “Светач”. Сярод экспанатаў кніжка 1909г. “Русский вестник”, цацкі: Снягурачка і плюшавы Мішка,  салдацкая каска, спражка і гільза ад снарада, качалка зробленае з дрэва бярозы, кавалачак цэглы з надпісам, ручнікі, фотаздамкі 50-ых гадоў 20 ст., прас 70-ыя гг.20ст і іншыя.
Пастанавілі
1.      Лічыць пераможцам конкурса “Знаходка года” Валяўка Ягора. Адзначыць яго даследчую дзейнасць па вывучэнню гісторыі прадметаў, якія прадстаўлены на конкурс.
2.      Адзначыць актыўны ўдзел у конкурсе наступных вучняў: Тыбулевіч Дар’я, Пачабыт Паліна, Пасюк Кірыл, Губар Аляксандра, Маўчун Юлія.
3.      Уручыць вучням пераможцам конкурсу падзячныя пісьмы і каштоўныя падарункі.

Па -другому пытанню “Аб правядзенні выставы “Дзівосы роднай прыроды” слухалі Сідорка Л.Б., якая адзначыла , што ў школе актыўна працуе лясніцтва, распрацаваны экалагічны маршрут, вучні разам з настаўнікамі сабралі цікавы матэрыял аб прыродзе Зэльвеншчыны. Лічыцца мэтазгодным у наступным навучальным годзе зрабіць выставу “Дзівосы роднай прыроды”.   Саброны матэрыял можна папоўніць, так як наперадзе летнія канікулы. Прапанавана членам савета музея правесці пошукавую дзейнасць у наступных накірунках:
-          легенды, паданні, прыказкі і прымаўкі  роднага краю;
-          помнікі прыроды Зэльвеншчыны;
-          вырабы з  прыродных матэрыялаў;
-          “Застыўшы кадр”-фотаздымкі;
-          людзі, якія звязалі свой лёс з справай аберагаць прыроду;
Пастанавілі
1. У перыяд летніх канікул арганізаваць  пошукавую дзейнасць  па падрыхтоўцы да выставы “Дзівосы прыроды” у наступных намінацыях:
-          легенды, паданні, прыказкі і прымаўкі  роднага краю;( адказная Прахарэнкава Таццяна)
-          помнікі прыроды Зэльвеншчыны; (адказная Бокій Ксенія, Тыбулевіч Даша)
-          вырабы з  прыродных матэрыялаў;(адказныя Жамойціна Каця, Валяўка Ягор)
-          “Застыўшы кадр”-фотаздымкі; ( адказныя Александровіч Антон, Макарэвіч Максім)
-          людзі, якія звязалі свой лёс  са справай аберагаць прыроду; (адказныя Капылец Анастасія)
2. Сабраныя матэрыялы прадаставіць да 15 жніўня 2016 года.

Старшыня   савета музея                                                      А. Капылец