пятница, 20 мая 2016 г.

Выстава "Зэльвеншчына - спартыўная"

   Напярэдадні летніх  канікул саветам  народнага музея “Светач” школы №3 арганізавана выстава “Зэльвеншчына – спартыўная”.    Вучні школы спачатку пазнаёміліся з лекцыяй-прэзентацыяй, а затым наведалі адпаведную выставу ў музеі.
 Даведаліся, што зэльвеншчына багата сваімі спартыўнымі традыцыямі.  Так  Зэльва радзіма алімпійскай чэміпёнкі Ядвігі Марко - Ксянжковай. Нарадзілася  Ядвіга ў 1939 годзе. Волей лёсу апынулася ў  Польшчы. Стала выдатнай валейбалісткай. На працягу многіх гадоў уваходзіла  ў склад нацыянальнай зборнай  Польшчы. Першым значным дасягненнем каманды ў 60-ыя была  бронзавая медаль на алімпійскіх гульнях у Токіо. На гэтых гульнях валейбол  быў ўпершыню ўключаны  ў алімпійскую праграму.  У зборнай камандзе  Польшчы па валейболу Ядвіга змагалася  з 1959-1969 годы. На сусветных спаборніцтвах у 1960 годзе нават атрымала тытул “Міс чэмпіяната  свету”.
  Сёння зэльвенцы павінны ганарыцца спартыўнымі дасягненнямі братоў Лявона і Вячаслаў Карозы, Мікалая Дожына, які ў 70-ыя гады 20 ст. становіцца прызёрам усесаюзнай спартакіяды вучняў у Казахстане.
  Развіццё спартыўных  дасягненняў немагчыма без працы мудрага і таленавітага настаўніка, трэнера. Прадстаўленыя фотаздымкі, узнагароды адлюстравалі працоўны шлях настаўніцы фізічнага выхавання Тукальскай Ірыны Станіславаўны. З прыходам яе ў школу  больш адчувальнымі сталі вынікі і ў дзяўчат, асабліва па гімнастыцы і валейболу.
    У 1967г. пачала працаваць Зэльвенская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа (ДзЮСШ). Былі адкрыты секцыі па гандболу, фехтаванню, футболу, лёгкай атлетыцы і веславанню на байдарках і каноэ. З цікавасцю вучні разглядалі плакат, які быў прысвечаны 30-годдзю адкрыцця ДзЮСШ.  Адным з трэнераў школы быў Леанід Прятровіч Ган.  У 1959г. пасля заканчэння тэхнікума фізічнай культуры  ён  накіраваны на працу ў Зэльвенскую СШ. Значных паспехаў  пад яго кіраўніцтвам дасягнулі гандбалісты. Так, Уладзімір Міхута стаў чэмпіёнам свету сярод юніёраў у Даніі ў 1979г., Валерый Цівунчык - чэмпіён свету сярод юніёраў у Фінляндыі ў 1983г., Сяргей Варабей і Мікалай Крамнік – чэмпіёнамі Савецкага Саюза сярод сельскіх спартсменаў. Праца Леаніда Пятровіча  мела высокую адзнаку, у 1980-ым годзе яму прысвоена званне “Заслужаны трэнер БССР”.  Яго падапечнаму Міхаілу Міхуце ў 2002г. прысвоена званне майстра спорту, і разам з Віктарам Віннікам ён з’яўляўся  членам пастаяннага складу нацыянальнай каманды  Рэспублікі Беларусь па гандболу.
   Гонар Зэльвы  - Васілеўскай Наталля, якая з’яўляецца членам зборнай каманды Беларусі па гандболу, чэмпіёнам рэспублікі  ў складзе каманды “Гараднічанка”. У 2015г. Наталля прыязжала ў Зэльву.  Пад час сустрэчы з юнымі спарцменамі  падарыла сваю спартыўную  футболку з аўтографам (усё прадстаўлена ў экспазіцыі).
 Трэнеру С.У.Путрэшы (секцыя футбола) таксама ўдалося наладзіць паспяховую работу з выхаванцамі і дабіцца значных вынікаў: Мікалай Буцько стаў бронзавым прызёрам Рэспубліканскай спартакіяды; Валерый Логінаў  - сярэбраным прызёрам чэмпіянату СССР; Віктар Юйко -прызёрам і пераможцам абласных, рэспубліканскіх і ўсесаюзных першынстваў, уладальнікам кубка Рэспублікі Беларусь у складзе Гродзенскага  “Нёмана”.
Дзмітрый Агароднік з’яўляўся  членам нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па футболу, выступаў за  “Зяніт” (Пецярбург). У экспазіцыі размешчаны футбольны мяч клуба, дзе ёсць і здымак Дз. Агародніка.

  Новы стымул атрымала спартыўнае жыццё пасля ўводу галоўнай спартыўнай арэны Зэльвеншчыны – стадыёна  у пачатку 1970-ых гадоў. Тут праводзіліся значныя спартыўныя спаборніцтвы, сярод іх  спаборніцтвы па футболу на прыз Героя Сацыялістычнай Працы Жамойціна Аляксандра Адольфавіча. На працягу апошніх гадоў каманда па футболу займае прызавыя месцы ў першынстве вобласці. Каманда “Энергія” стала ў 2016 годзе чэмпіёнам Гродзенскай вобласці па мінфутболу. У яе  скаладзе і нашы былыя выпускнікі: Кілейка Сяргей, Сай Дзмітрый, Аліеў Ілля, Арочка Генадзь… Сай Дзмітрый  з’ўляецца членам дубліруючага саставу  каманды “Неман”.

  Наведвальнікі змаглі патрымаць у руках  форму ўратара, убачыць узнагароды, фотаздымкі, вымпелы, атрыбуты спартыўных спаборніцтваў. Даведаліся, што ў 70-80 гады вучні здавалі нормы ГПА і адпаведна дасягненняў ім уручалісяя значкі. На выставе прадстаўлены экспанаты звязаныя з алімпіядай у Маскве, узнагароды вучняў школы.

Савет музея дзякуе  за дапамогу ў арганізацыі выставы: Сай Св.Г., Дзерачэніка Ул.Ст., Галаско Г. А , Тукальскай Ір.С., Путрэша С.У.