пятница, 16 декабря 2016 г.

14 снежня у рамках грамадска-патрыятычнага праекта “Збяры Беларусь у сваім сэрцы” савет музея “Светач” прыняў удзел у благачыннай акцыі “Ад шчырага сэрца”. Мэта ўдзелу не толькі сабраць сродкі на падарункі для дзяцей сацыяльнага прытулку раённага СПЦ, але і далучыць вучняў школы да матэрыяльнай культуры Зэльвеншчыны шляхам рэкламы традыцыйных мясцовых напояў: чаю з галінак вішні, ліпавага чаю, чаю з шыпшыны і зверабою.