четверг, 15 декабря 2016 г.

      8 снежня 2016 года музей “Светач”наведала карэспандэнт радыёстанцыі “Сталіца” Алена Лычагіна, якая пазнаёмілася з экспазіцыяй музея, з асноўнымі накірункамі яго працы. Пасля заканчэння сустрэчы яна пакінула свой водгук у журнале ганаровых гасцей. Матэрыялы экскурсіі плануецца размясціць 25 снежня 2016 года ў 9 гадзін раніцы ў рамках перадачы “Сталічная экспедыцыя”, якая будзе прысвечана Зэльвеншчыне.