пятница, 6 апреля 2018 г.

Справаздача аб дзейнасці народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Светач” за 2013-2017 гг.


Справаздача
аб дзейнасці народнага гісторыка-краязнаўчага музея “Светач”
Установы адукацыі “Дзяржаўная сярэдняя школа №3 г.п.Зэльва”
за 2013-2017 гг.
Гісторыка - краязнаўчы музей “Светач” быў створаны 01.09. 2003г. 31.03.2015г. калегіяй Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь музею “Светач” прысвоена званне “народны”.
Колькасць экспанатаў

2013 г.
2014 г.
2015 г.
2016 г.
2017 г.
Усяго
784
1016
1201
1284
1367
Асноўнага фонда
721
920
1048
1124
1203
Асноўныя паказчыкі працы музея

2013 г.
2014 г.
2015 г.
2016 г.
2017 г.
Колькасць:
-         наведвальнікаў
-         экскурсій
-         лекцый
-         выставак
-         іншых мерапрыемстваў

588
45
14
2
26

1187
57
25
6
37

1550
107
38
7
26

2263
139
53
7
48

2284
141
58
8
51
Асноўныя пакоі экспазіцыі:
- “Зэльвеншчына ў ХІХ - ХХ стст.”;
- “Вялікая Айчынная вайна на Зэльвеншчыне”;
- “Сялянская хата”;
- “Адукацыя на Зэльвеншчыне”;
- “Класны пакой 60-80х гг. ХХ ст.”
На працягу існавання саветам музея вядзецца актыўная дасладчая дзейнасць. Праведзены даследаванні па наступных тэмах: “Дзейнасць Таварыства беларускай школы на Зэльвеншчыне”, “Этнаканфесійны склад насельніцтва Зэльвеншчыны (XVII - пач. XXI стст.)”, “Баявы шлях 169-й Рагачоўскай Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава стралковай дывізіі (1939-1945 гады)”, “А. С. Сілівашка. Сустрэча на Эльбе”, “Трагедыя Халакоста на Зэльвеншчыне”, “Баявы шлях 129-й Арлоўскай дывізіі”, “Гады выпрабаванняў. Татарын Серафім Лук'янавіч”, “Ветэран вайны Чарнецкі Іван Міхайлавіч”, “Народныя традыцыі. Ручнік”; “Дарога даўжынёю ў жыццё”, “Вясковае адзенне 30 – 50 гг. ХХ ст.” і інш. Члены савета музея - удзельнікі і прызёры конкурсу навукова-даследчых работ “Крыштальная альфа”, які праводзіцца Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам ім. Я. Купалы.
Нашы дасягненні (2013-2017гг.):
2013год:
·        Дыплом I ступені ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама ў конкурсе юных экскурсаводаў “Музей у чамадане” ў рамках рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”;
·        Дыплом ІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь юных экскурсаводаў “Музей у чамадане” ў рамках рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.
2015 год:
·        Дыплом II ступені рэспубліканскага конкурса “Камп’ютар. Інтарнэт. Адукацыя”.
2016 год:
·        Пераможца раённага  этапа краязнаўчай экспедыцыі “Страчаная спадчына”.
2017год:
·        Дыплом І ступені па выніках абласнога конкурсу віртуальных мезеяў (ад 04.11.2017 г.);
·        Пераможца раённага этапу грамадска-патрыятычнага праекта “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”  у намінацыі “ Маршрутамі пазнання”;
·        Пераможца раённай навукова-практычнай канферэнцыі (секцыя гісторыя).
У 2013/2014 гг. была праведзена рэканструкцыя музея. Плошча музея павялічылася з 30 кв. м. да 53 кв.м. Створана фондасховішча плошчай 7 кв.м.
Папулярызацыі дзейнасці музея садзейнічае блог, які змешчаны ў сістэме аўтарскіх блогаў blogger.com. Флэш-экскурсіі створаны ў праграме Microsoft PowerPoint з дапаўненням IspringFree. Для стварэння флэш-экскурсіі былі выкарыстаны фотаматэрыялы, галасавое і музычнае суправаджэнне.
Практычная значнасць праекта складаецца ў тым, што ў ходзе працы над праектам вучні школы авалодваюць навыкамі пошукавай і даследчай дзейнасці, што дапамагае ім хутчэй адаптоўвацца ў сучасным жыцці. Дадзены праект спрыяе захаванню памяці пра самабытнасць, унікальнасці мястэчка, яго людзях. Ствараецца і папаўняецца банк матэрыялаў, які можна выкарыстоўваць для правядзення розных мерапрыемстваў і ўрокаў гісторыі. З дапамогай праекта навучэнцы, бацькі, наведвальнікі блога знаёмяцца з матэрыяламі па гісторыі нашай Радзімы, краіны, школы.
У дадзены момант на сайце размешчаны флэш-экскурсіі з галасавым суправаджэннем экскурсавода – чытальніка: “Зэльвеншчына ў Х1Х –ХХ стст.”, “Вялікая Айчынная вайна на Зэльвеншчыне”, “Этнаграфічная экспазіцыя”, “Вучнёўскі клас 60-80-ых гг. ХХ ст.”, “Адукацыя на Зэльвеншчыне”.
Неабходна адзначыць, што выкарыстанне музейных экспазіцый з'яўляецца важным, неад'емным кампанентам выхаваўчага працэсу, які дазваляе праілюстраваць падзеі, пазнаёміць вучняў з жыццём і дзейнасцю пакаленняў, актуалізаваць увагу на праблемах грамадства.
Сумесна з класнымі кіраўнікамі праводзіцца пошукавая і даследчая дзейнасць пры правядзенні конкурса “Знаходка года”, у ходзе выканання якой музей папаўняецца новымі экспанатамі.
У музеі рыхтуюцца і праводзяцца як аглядныя, так і тэматычныя экскурсіі.
Аглядныя экскурсіі:
-                     Зэльвеншчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны;
-                     Памяць аб вайне;
-                     Адукацыя на Зэльвеншчыне.
Тэматычныя экскурсіі:
-                     Пачатак Вялікай Айчыннай вайны ў Зэльве;
-                     Іх імёнамі названы вуліцы Зэльвы;
-                     Традыцыі святкавання Новага года і Каляд;
-                     З гісторыі фатаграфіі;
-                     Вядомыя людзі Зэльвеншчыны;
-                     Калі б камяні маглі гаварыць...;
-                     Чароўная нітка;
-                     Гістарычныя помнікі Зэльвеншчыны;
-                     Сімвалы савецкай эпохі;
-                     Навагодняя паштоўка;
-                     Прыродныя дзівосы;
-                     Адзенне 30 – 50 гг. ХХ ст.;
-                     Вучнёўскія прынадлежнасці;
-                     Зэльва далёкая і блізкая.
Праведзены масавыя мерапрыемствы:
-                     Гульня-падарожжа “Мая Радзіма – Беларусь”;
-                     Круглы стол “Святы абавязак – радзіму абараняць”;
-                     Сустрэча “Ветэраны працы, заўсёды ў страі”;
-                     Круглы стол “Зоры над Зяльвянкай”;
-                     Завочнае падарожжа “Майстры народнай творчасці”;
-                     Вусны часопіс “Героі Вялікай Айчыннай вайны”;
-                     Падарожжа “Па старонках аднаго дакумента”;
-                     Завочнае падарожжа “Народныя традыцыі”;
-                     Актуальны рэпартаж “Салдаты чужой вайны”;
-                     Круглы стол “Вайна як бедства”;
-                     Завочнае падарожжа “Па старонках агітплаката “Звязда” “Раздавім фашысцкую гадзіну”;
-                     Гульня “Народныя гульні”;
-                     Турыстычныя паходы і экскурсіі па месцах баявой славы Зэльвеншчыны.
У 2014 - 2016 гг. члены Савета музея працавалі разам з педагогамі школы над рэалізацыі інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання моўнай асобы ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя”.
Створаны інфармацыйны буклет і сайт музея “Светач”.
Пакой “Зэльвеншчына ў ХІХ - ХХ стст.” прадстаўлены экспанатамі, якія раскрываюць гісторыю края ў адпаведны перыяд. Выдзелены наступныя раздзелы: “Ганненскі кірмаш”, “Зэльвеншчына ў 20-30гг. ХХст.”, “Вядомыя людзі Зэльвеншчыны”, “Зэльва ў 50-70гг. ХХст.”, “Прырода краю”. Сярод экспанатаў: павестка аб прызыве ў Чырвоную Армію Пасюка А.В. (1920г.), пашпарт-даведка, выдадзены Зэльвенскай Свята-Троіцкай царквой (1923г.), фотаздымкі з відамі Зэльвы, вядомых людзей, якія ўнеслі свой уклад у развіццё раёна. Цікавасць выклікае кніга Народнай Славы калгаса “Кастрычнік”, плакаты, якія заклікаюць годна сустрэць 40-годдзе стварэння БССР, узнагародныя дакументы за доблесную і самаадданую працу, камсамольскі білет і інш.
Пакой “Вялікая Айчынная вайна на Зэльвеншчыне” адлюстроўвае падзеі 1941-1944гг. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны прадстаўлены фотаздымкамі Карбышава Д.М., Смалякова А.В., якія кіравалі пераправай праз раку Зальвянка ў чэрвені 1941 года. У экспазіцыі знаходзяцца дакументы, фотаздымкі, фрагменты зброі.
Раздзел “Партызанскі рух на Зэльвеншчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. У ім размешчаны асабістыя рэчы ўдзельнікаў партызанскага руху (медыцынская сумка Прахарэні Е.І.), фотаздымкі (Булак П.І., Колі Сяргейчыка, Аляксея Каўчуна, Булата Б.А., Леона Эйера), дакументы (пасведчанні ўдзельніка партызанскага руху, узнагародныя дакументы, аусвайсы), агітплакаты газеты “Звязда” “Раздавім фашысцкую гадзіну”.
Экспазіцыя “Зэльвенцы на франтах Вялікай Айчыннай вайны”. Сярод экспанатаў асаблівую цікавасць у наведвальнікаў выклікаюць лісты-трохкутнікі, асабістыя рэчы Сільвашка А.С., Саўчанка М.А.
Пакой “Сялянская хата” перадае побыт беларускай вёскі. Размешчаны наступныя экспанаты: прылады працы, адзенне, абутак, начынне, ганчарныя вырабы, вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, ткацтва. Экспанаты раскрываюць асаблівасці прыроднай мудрасці і кемлівасці народа.
“Гісторыя адукацыі на Зэльвеншчыне” захоўвае памяць аб педагогах, школьных калектывах, якія ўнеслі свой уклад у развіццё адукацыі раёна. У экспазіцыі прадстаўлены падручнікі, літаратурныя выданні канца ХІХ - пачатку і сярэдзіны ХХ стагоддзя, вучнёўскія сшыткі, дзённікі, грыфільная дошка. Размешчаны: кніга загадаў і педагагічных саветаў Востраўскай васьмігадовай школы (1951-1970гг.), ўзнагародныя дакументы настаўнікаў, даведка аб заканчэнні пачатковай школы пры фабрыцы КІМ г. Віцебска Саўчанка М.А., фотаздымкі. Спецыяльны раздзел прысвечаны школам раёна, якія спынілі сваё існаванне ў канцы ХХ - пачатку ХХІ стагоддзя, і гісторыя СШ№3.
Працяг экспазіцыі "Гісторыя адукацыі на Зэльвеншчыне" - "Класс 60-80-ых гг. ХХ стагоддзя", пакой дапамагае паказаць вучням ХХІ стагоддзя абстаноўку класа, у якім вучыліся іх бабулі і дзядулі. Дасягаецца мэта экспанатамі: класная дошка, дошка-шчоты, вучнёўская парта, плакаты, сшыткі, дзённікі, метадычныя распрацоўкі ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў, піянерскі куток, урачыстае абяцанне піянераў Савецкага Саюза і інш.
Калі мы наведваем буйны музей, то няма магчымасці падоўгу абмяркоўваць адзін экспанат, уступаць у палеміку, шукаць лагічныя высновы і следствы. У школьным віртуальным музеі гэта рэальна. Дзейнасць музея мае перспектыву, бо падпарадкавана алгарытму: светасузіранне – светаўспрыманне – самасвядомасць - светапогляд.



Кіраўнік музея                                                                     Сідорка Л.Б.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Оставьте свой комментарий