пятница, 6 апреля 2018 г.

Да 75-годдзя трагедыі вёскі Хатыні

     Верш, знойдзены падчас даследавання лёсу вёскі Шавулічы, спаленай нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1943 годзе. Запісана са слоў жыхаркі вёскі Кандакі Сакалаўскай Уршулі Станіславаўны.

Вайна. Як успомню 1939 год.
Многа ён прынёс слёз і непрыгод.
Немец вайну пачынаў,
Бязлітасна землю таптаў.
Пакінуў ён нямала інвалідаў, сірот, удоў.
На зямлю ўсплывала раненых кроў
Як успомню вёску Шаулічы,
За аднаго ўпаўшага немца
Усіх людзей у сарай сагналі.
Мужчынам дзве ямы капаць паказалі.
Яны капалі, слязьмі палівалі зямлю
Пад канвоем людзей падганялі,
У яму ўкладвалі.
Не ўсе былі там мёртвыя-
Былі і раненыя.
Яны стагналі, зямля паднімалася.
Дожджык марасіў, зямля пакалолася
Варушылася. Немцы папраўлялі –
Лапатамі мацней прыбівалі.
А цяпер замест вёскі магілы стаяць.
Над імі белыя галубы гаманяць.
Смутна там малым і старым.
У зямлі ляжаць, слязьмі, кроўю ўпаіваюць.
У то чысло гэтых жыхароў
Людзі з вянкамі ідуць,
Слёзы горкія л’юць.
Засталіся ў вёсцы толькі тыя,
Якія былі аддалены.
Яны да магіл прыпадаюць,
Сваіх родных называюць.
Устаньце, ох устаньце,
Хоць трошкі нагаварыць, сэрца аблегчыць.
Як смутна, як цяжка.
Здаецца сэрца разрываецца,
                       А як у жыцці нам яшчэ прыдзецца.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Оставьте свой комментарий